Грамадства3131

Музыкі расставілі кропкі над «і»

Беларуская асацыяцыя журналістаў арганізавала прэс‑канфэрэнцыю з музыкамі, якія два дні да гэтага сустракаліся з галоўным ідэолягам краіны. Музыкі так і не сышліся ў адзіным меркаваньні, ці была прамоўленая Алегам Праляскоўскім фраза, што забарона на канцэрты зьнятая. Нехта казаў, што чуў яе, іншыя — што не.

У пятніцу 23 лістапада Беларуская асацыяцыя журналістаў арганізавала прэс‑канфэрэнцыю з музыкамі, якія два дні да гэтага сустракаліся з галоўным ідэолягам краіны Алегам Праляскоўскім. Сустрэча з журналістамі задумвалася дзеля таго, каб канчаткова расставіць кропкі над «і» ў гэтым пытаньні.

Лявон Вольскі (NRM), Піт Паўлаў (NRM), Ігар Варашкевіч («Крама»), Аляксандар Кульлінковіч («Нэйра Дзюбэль») і Алег Хаменка («Палац») зьявіліся перад журналістамі ў досыць добрым настроі. Шмат жартавалі і сьмяяліся.

Лідэр «Палацу» Алег Хаменка адразу адзначыў, што іхняя сустрэча з Праляскоўскім — гэта не падзея.

«Падзея — тая рэакцыя, якая зьявілася пасьля сустрэчы. Тое, што пішуць на розных сайтах і форумах. Нас проста залічылі ў здраднікі. Мы даўно хацелі падобнай канструктыўнай размовы і цяпер адчулі, што яна магчымая», — сказаў А. Хаменка.

«Мне пляваць, што сёньня пра нас пішуць. Мы засталіся тымі, хто ёсьць. Нічога не зьмянілася», — адзначыў І.Варашкевіч.

Піт Паўлаў каротка расказаў, як адбывалася размова з ідэолягам:

«Сустрэча доўжылася прыкладна паўгадзіны. Праляскоўскі пачаў гаворку досыць прыязна, нават папрасіў прабачэньня за тое, што з гуртамі склалася такая сытуацыя. Ён выказаў поўную гатоўнасьць да дыялёгу. Па словах чыноўніка, сустрэча праходзіла з асабістай ініцыятывы Лукашэнкі. Кожны з нас атрымаў слова, дзе мы выказвалі свае крыўды за апошнія тры гады. Музыкі гаварылі па‑беларуску, чыноўнік таксама час ад часу ўжываў некаторыя беларускія словы. Мы ад пачатку ставіліся да гэтай сустрэчы досыць скептычна, бо ня верылі, што яна можа скончыцца нечым добрым. Праляскоўскі прапанаваў нам рыхтаваць перадачу для БТ, а таксама арганізаваць канцэрт «Рок за Беларусь». Мы, натуральна, адмовіліся ад апошняга, але можна зладзіць канцэрт пад назвай «Рок для Беларусі». Ня трэба крыўдзіцца на словы Кульлінковіча, што Праляскоўскі адэкватны чалавек — гэта сапраўды так. Падчас размовы асабіста я ўжываў такія выразы, як «крывавы рэжым» і ніхто не спрабаваў мне заткнуць рот. Здалося, што яны паважаюць нашу пазыцыю. Толькі ў самым канцы размовы Праляскоўскі у рэкамэндацыйнай форме параіў нам не граць на канцэртах апазыцыі. Але ніякіх пагадненьняў зь ім мы не заключалі», — сказаў Паўлаў.

Кульлінковіч паведаміў, што пра палітыку размова не вялася ўвогуле, калі не лічыць фразы «Хлопцы, ня лезьце ў палітыку, займайцеся музыкай».

«Незалежна ад выніку сустрэчы нас абвінавачваюць у нейкім крымінале. Але забываюцца, што мы тры гады не маглі нідзе нармальна даць канцэрт. Што даводзілася выступаць на няякасных пляцоўках, пасьля чаго ўсе казалі пра кепскі гук, пра тое, што канцэрт быў дрэнны. Так не магло працягвацца вечна», — лічыць Л.Вольскі.

Алег Хаменка расказаў, што на сустрэчы абмяркоўваўся лёс таксама маладзейшых гуртоў, якія таксама сутыкаюцца з праблемамі выступаў. Закраналася гаворка і пра лёс фэстываляў «Рок‑кола» і «Басовішча», якім дзяржава не аказвае ніякай падтрымкі.

«Мы гаварылі пра праблемы ва ўсім беларускім мастацтве, ня толькі ў музыцы, — у літаратуры, жывапісе, харэаграфіі. Нельга ўсё зводзіць толькі да нашых рок‑гуртоў. Мы не палітыкі, мы — творцы, таму і надалей мы будзем займацца толькі культурнай палітыкай», — мяркуе Алег Хаменка.

На пытаньне, ці будзе мяняцца рэпэртуар гуртоў пасьля гэтых падзей Лявон Вольскі адказаў у жартаўлівай форме:

«Уявіце, што NRM выконвае песьню «Маё пакаленьне» разам з Анатолем Ярмоленкам, а «Нас да халеры» — з хорам БРСМ»,

Адносна таго, дзеля чаго ўладам была патрэбная гэтая сустрэча выказаўся Піт Паўлаў:

«Фінансавая і эканамічная каньюнктура дыктуе такія крокі. Улады гатовыя пайсьці на нейкія саступкі Эўропе, хай хоць зноў дазволіўшы NRM і «Краму». Мы разумеем, што нас запрасілі, каб выкарыстаць, але мы не пасунуліся ні на сантымэтар. Мы засталіся на ранейшых пазыцыях».

Напрыканцы прэс‑канфэрэнцыі музыкі так і не сышліся ў адзіным меркаваньні, ці была прамоўленая Алегам Праляскоўскім фраза, што забарона на канцэрты зьнятая. Нехта казаў, што чуў яе, іншыя — што не. Аднак ідэоляг даў нумар тэлефону сваёй прыёмнай Піту Паўлаву і сказаў тэлефанаваць яму, адразу як у музыкаў узьнікнуць праблемы.

Каментары31

Цяпер чытаюць

«Частку сваякоў я адсеяла». Гамяльчанка, якая жыве ў Адэсе, распавяла пра адаптацыю да абстрэлаў, украінскую мову і свой блог

«Частку сваякоў я адсеяла». Гамяльчанка, якая жыве ў Адэсе, распавяла пра адаптацыю да абстрэлаў, украінскую мову і свой блог

Усе навіны →
Усе навіны

У Валагодскай вобласці РФ мост абрынуўся пад вернікамі проста падчас хрэснага ходу6

«VIP-кліентка» КДБ. Гісторыя шведскай беларускі, якую арыштавалі на радзіме і вызвалілі разам з Ціханоўскім4

На станцыі метро «Плошча Леніна» жанчына ўпала на рэйкі

Як ідзе рамонт моста на праспекце Незалежнасці ФОТЫ1

У Літве хочуць стварыць дронавую заслону на мяжы з Беларуссю1

«Патэлефануйце Пуціну»: Рутэ папярэдзіў Кітай, Індыю і Бразілію пра другасныя санкцыі3

У парку Чалюскінцаў з’явіцца «Вежа свабоднага падзення»2

Мядзведзеў пра ўльтыматум Трампа: Расіі ўсе роўна8

«Адзін глядзеў тэлефон, другі размаўляў, а трэці ў баку назіраў». Як цяпер праводзяць допыты на мяжы Беларусі з ЕС18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Частку сваякоў я адсеяла». Гамяльчанка, якая жыве ў Адэсе, распавяла пра адаптацыю да абстрэлаў, украінскую мову і свой блог

«Частку сваякоў я адсеяла». Гамяльчанка, якая жыве ў Адэсе, распавяла пра адаптацыю да абстрэлаў, украінскую мову і свой блог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць