Улада44

Настасься Мацяш: «Карлсан» — гэта хіт некалькіх пакаленьняў

Па выніках галасаваньня на званьне «Чалавека лістапада» перамаглі выдаўцы «Карлсана‑з‑даху». На некалькі пытаньняў «НН» адказала адна з ініцыятарак выданьня «Карлсана» па‑беларуску Настасься Мацяш.

Па выніках галасаваньня на званьне «Чалавека лістапада» перамаглі выдаўцы «Карлсана‑з‑даху». У апытаньні на сайце назіраліся падкруткі галасоў за рок‑музыкаў і Аляксандра Радзькова, але гэтыя галасы былі зьнятыя з канчатковых вынікаў. На некалькі пытаньняў «НН» адказала адна зь ініцыятарак выданьня «Карлсана» па‑беларуску Настасься Мацяш.

«Наша Ніва»: Чаму менавіта «Карлсан»?

Настасься Мацяш: Беларуская паліграфія магутная, у гэтым можна пераканацца ў кожнай менскай кнігарні. Разам з тым, напаўненьне і якасьць многіх кніжак, асабліва дзіцячых, пакідае спадзеў на лепшае. Прабачце, але я нават дзіўлюся, хто гэта ўсё чытае. Усе гэтыя вавёркі, зайчыкі, вёска малацікавыя сучасным дзецям. «Карлсан» — гэта хіт некалькіх пакаленьняў. Гэтую кнігу некалі мне чытала мама, пасьля я чытала яе свайму сыну. Перакананая, што і сын будзе яе чытаць сваім дзецям. Нейкім чынам мы хацелі далучыць нашы культурныя здабыткі да сусьветных. Таксама ёсьць спадзеў, што гэтая кніга падштурхне іншых выдаваць кнігі на належным узроўні, ня толькі вонкава, але і ўнутрана беларускімі.

«НН»: Наколькі цяжка было ажыцьцявіць гэты праект?

НМ: Цяжка, як усё, што робіцца ў першы раз. Ніякага досьведу ў выдавецкай справе ў нас з Алесем Яўдахам яшчэ не было. Разам з тым, мы пайшлі самым цяжкім шляхам. Кніжка выйшла зь ілюстрацыямі, у колеры, нават з аўтарскімі правамі разабраліся. Можна было зрабіць усё прасьцей, але б тады прадукт аказаўся не такім якасным. Мы таксама вельмі ўдзячныя выдаўцу Зьмітру Коласу, які дапамог на зрэалізаваць на гэты праект.

«НН»: Калі адбудзецца афіцыйная прэзэнтацыя кнігі?

НМ: Прэзэнтацыя пройдзе 19 сьнежня ў Пушкінскай бібліятэцы а 18:00. Ня хочацца загадзя раскрываць усе цікавосткі імпрэзы. Скажу толькі, што прэзэнтацыя пройдзе ў форме дня народзінаў Карлсана. Ня толькі Карлсан будзе забаўляць дзяцей, але і малыя будуць віншаваць яго з днём нараджэньня.

«НН»: За гэтай кнігай будуць наступныя?

НМ: Так, безумоўна. Ахвота яшчэ не прапала. Цяпер будзем рыхтаваць другую і трэцюю частку Карлсана. Ёсьць у плянах выданьне і кніг беларускіх аўтараў.

Гутарыў Зьміцер Панкавец

Каментары4

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна30

Грамадстваабмяркоўвайце!30

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна

Усе навіны →
Усе навіны

Маладую супрацоўніцу Ernst & Young асудзілі за пратэсты. А пасля кінулі ў СІЗА па новай справе3

«Пад запіс на камеру задавалі пытанні, сканавалі тэлефон, перапіску». Як цяпер праходзяць допыты на мяжы Беларусі13

У Бабруйску за 200 тысяч даляраў прадаюць былы армейскі штаб. Цяпер у ім размяшчаецца сінагога 2

Цэны на золата ўпершыню ў гісторыі перавысілі 4000 даляраў за унцыю

Навошта жанчыны колюць у твар сперму ласося? Беларуска падзялілася ўласным досведам20

Па справе магілёўскага маньяка звярнуліся 16 жанчын1

Як часта трэба купляць новыя трусы — адказ можа здзівіць21

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk9

На відэа пра магілёўскага маньяка сілавікі трымаюць яго на доўгіх рамянях. Што гэта і навошта?14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна30

Грамадстваабмяркоўвайце!30

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць