Грамадства

Магілёўскі суд прызначыў кампенсацыю сыну загінулага незалежнага відэааператара ў 30 млн рублёў

Суддзя суда Ленінскага раёна Магілёва Андрэй Юрчанка часткова задаволіў іск Міхаіла Аршынскага, сына загінулага ў выніку абвальвання будаўнічай канструкцыі незалежнага відэааператара Вадзіма Аршынскага, да камунальнікаў, спагнаўшы з іх 30 млн замест заяўленых 500 млн рублёў. 

Трагічны выпадак здарыўся ў Магілёве 18 лютага 2010 года. Тады на Вадзіма Аршынскага, вядомага ў горадзе незалежнага відэааператара навін, ад падзення будаўнічага смецця абваліўся драўляны навес, устаноўлены як сродак засцярогі жыхароў дома № 20 па вуліцы Першамайскай, які рамантаваўся і ў якім жыў загінулы. Праваахоўныя органы, нягледзячы на шматгадовы разбор, не ўбачылі злачыннай халатнасці ў дзеяннях каго-небудзь з супрацоўнікаў камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Жыллёва-рамонтна-эксплуатацыйнае ўпраўленне Ленінскага раёна Магілёва» (КУП «ЖРЭУ Ленінскага раёна Магілёва»), якое праводзіла рамонт. Дырэктару камунальнага прадпрыемства Аляксандру Осінцаву была абвешчаная вымова ў сувязі з гібеллю чалавека. 

«Прычынай абвальвання драўлянай канструкцыі, якая агароджвае ўваход у пад'езд № 2 жылога дома № 20 па вуліцы Першамайскай у г. Магілёве, з'явілася недастатковая апорная здольнасць і забяспечанасць прасторавай цвёрдасці і ўстойлівасці канструкцыі», — выдалі заключэнне эксперты. 

«Я паведаміў суду пра свае маральныя перажыванні. У нас з бацькам былі адносіны не толькі як бацькі і сына, але і сяброўскія», — расказаў Міхаіл Аршынскі, які таксама стаў незалежным відэааператарам навін. 

«У мяне быў шок, калі суддзя назваў суму маральнай кампенсацыі 30 млн. рублёў. Як пракаментаваў мой адвакат, часам штрафы бываюць большыя, чым гэтая сума», — адзначыў ісцец, назваўшы яе «беспрэцэдэнтна нізкай». Ён нагадаў, што нядаўні суд у Гомелі прысудзіў жонцы загінулага работніка ААТ «Гомельшкло» маральную кампенсацыю большую за 1 млрд рублёў. 

Аршынскі паведаміў, што з ім нават ніхто не вёў гутаркі аб міравым пагадненні, пры якім магло б абмяркоўвацца пытанне аб змяншэнні заяўленых патрабаванняў. «Было такое адчуванне, што ў суддзі і ў прадстаўніка адказчыка было ўсё «на мазі». Адказчыкі не хваляваліся зусім, якую суму прысудзіць суд», — сказаў відэаператар, заявіўшы, што найбліжэйшым часам падасць скаргу на рашэнне суддзі Юрчанкі, вынесенае 24 кастрычніка, у Магілёўскі абласны суд. 

Акрамя таго, Міхаіл Аршынскі зноў звярнуўся ў Следчы камітэт з патрабаваннем знайсці канкрэтнага вінаватага ў абвальванні драўлянага насцілу і гібелі бацькі. «Трэба знайсці вінаватага. І гэта хтосьці з работнікаў КУП «ЖРЭУ». Калі не будзе даказаная віна людзей, якія ўдзельнічалі ва ўстаноўцы гэтага навеса, то віна на начальніку», — упэўнены сын загінулага.

Каментары

Цяпер чытаюць

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары2

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Усе навіны →
Усе навіны

Палітвязню з Маладзечна, у якога няма адной нагі, прысудзілі 4 гады калоніі1

Блогер-канспіролаг Вірус спыняе сваю дзейнасць, бо ніхто яму не данаціў15

«Прагноз кіроўцы — 15—16 гадзін на мяжы». Пасажыры аўтобусаў, што едуць у Літву, скардзяцца на незвычайна доўгае чаканне1

«Нават дарослыя хацелі далучыцца». Як беларусы ў эміграцыі арганізавалі летнік для дзяцей у Белавежскай пушчы

Застаўся без парэчак. Уладальнік гадавальніка пад Мінскам — пра тое, як надвор’е паўплывала на працу1

Топ-менеджарка Astronomer, якая абдымалася з CEO кампаніі на канцэрце Coldplay, таксама звольнілася4

У Віцебску абрынуліся сем гаспадарчых пабудоў з-за падмывання грунту

Смерць удовам. Археолаг расказаў пра знаходку, якая сведчыць пра жудасны звычай першых славян на Беларусі33

Бум на матчу па ўсім свеце: попыт расце, запасы змяншаюцца5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары2

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць