Меркаванні7171

«Ты зашыбісь, бульбаш!»

Можна было б парадавацца за новую “Паўлінку”, каб не фінальнае “ты бульбаш і я бульбаш”. Піша Руслан Равяка.

Можна было б парадавацца за новую “Паўлінку”, каб не фінальнае “ты бульбаш і я бульбаш”. Піша Руслан Равяка.

Можна было б парадавацца за АНТ, якое нарэшце паспрабавала зрабіць эксклюзіўную навагоднюю перадачу «Паўлінка new». На тле НТВ, якое хацела ў навагоднюю ноч завабіць гледачоў голымі цыцкамі, нашы выглядалі прыстойна.

Шмат беларускіх песень у новай “Паўлінцы”, цікавыя вобразы артыстаў. Усё б добра, але сапсавалі настрой апошнія кадры праекту, фінальная песьня пра тое, што “ты бульбаш і я бульбаш”.

Гэта, на мой погляд, зьяўляецца паказчыкам дзяржаўнай палітыкі па стварэньні беларускага грамадзтва, апірышчам якой застаўся СССР. Немагчыма ўявіць сабе Білана, які сьпявае: «І маскаль я, маскаль», ці Данілку, які б сьпяваў, што ён хахол.

На жаль, колькі год таму даводзілася ўжо пісаць пра гэта. Калі народныя і заслужаныя дзеячы культуры, чынавенства ў дзяржаўнай газэце шчыра і па-простаму прызнаецца, што яны бульбашы, то робіцца жахліва. Такое падобна да прызнаньня цёмнага селяніна на пачатку ХХ стагодзьдзя ў «тутэйшасьці». Нічога не зьмянілася ў лепшы бок. І адукацыя не прыносіць чалавеку нацыянальнай годнасьці.

Чынавенства ад культуры засталося з савецкімі поглядамі ў галовах. А маладое пакаленьне, што гадуецца на дзяржаўнай ідэалёгіі, таксама, відаць, не зусім разумее, дзе жыве і што такое нацыянальны гонар. Якая ў іх галовах мяшанка сечкі зь мякінаю -- ужо выразна відаць.

Мусіць быць у кожнага беларуса хаця б нейкі малы гонар за сваю Бацькаўшчыну. Думаецца, тады б чалавек адмовіўся сьпяваць пра сваю бульбашнасьць. Пра сцэнарыстаў годзе й казаць. Ня мусяць крыўдаваць, калі назавем іх «ганаровымі бульбашамі краіны».

Ня раз даводзілася чуць, ад старэйшага пакаленьня, якое служыла ў савецкім войску, што мы, бульбашы, самыя добрыя салдаты. Бо толькі нам расейскія браты і камандзіры маглі даверыць розныя справы і службу. Да хахлоў, лабусаў і чарнамазых нямашака даверу. «Ты зашыбісь, бульбаш!» — казалі ім у войску, паляпваючы па плячы. На маё пытаньне, ці спрабаваў адказаць таму: «А ты таксама зашыбісь, маскаль!» -- я атрымліваў толькі зьдзіўленыя погляды, маўляў, як так можна казаць.

Каментары71

Цяпер чытаюць

Экс-палітвязень адкрыў збор на сябе — іншыя палітвязні абураныя і кажуць, што ён стукач і махляр

Экс-палітвязень адкрыў збор на сябе — іншыя палітвязні абураныя і кажуць, што ён стукач і махляр

Усе навіны →
Усе навіны

Знойдзена цела супрацоўніцы віцебскай хіміі — яе шукалі два з паловай гады

Чарговы рэкорд. У Depo прапануюць кватэры з цаной за метр $65004

У МНС распавялі пра наступствы ўчорашняй непагадзі: пашкоджанні, падтапленні, паваленыя дрэвы1

Пад Мінскам учора бачылі смерч

Час для вялікага наступу Расіі: якімі могуць быць «апошнія 50 дзён вайны»3

Аўтобус Мінск — Вільня з'ехаў у кювет у Валожынскім раёне

Для гараджан — перамога, для вяскоўцаў — трагедыя. Што паказала дзяржаўнае апытанне пра Другую сусветную вайну24

Ахова і дзясяткі людзей у камандзе: за што жыве Офіс Ціханоўскай у Вільні?49

Ужо ў адзінаццаць гадоў? Ва ўсім свеце ўзрост пачатку першых месячных працягвае маладзець7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Экс-палітвязень адкрыў збор на сябе — іншыя палітвязні абураныя і кажуць, што ён стукач і махляр

Экс-палітвязень адкрыў збор на сябе — іншыя палітвязні абураныя і кажуць, што ён стукач і махляр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць