Украінскія кібервойскі праніклі ў сакрэтную кватэру ў Данецку ВІДЭА
«Белы хакер» і галава ўкраінскай кампаніі «Websecurity» Яўген Дакукін падзяліўся на Facebook запісам, таемна зробленым з вэб-камеры ў Данецку.
«Украінскія кібервойскі запісалі відэа з вэб-камеры ў сакрэтнай кватэры ў Данецку. Вэб-камера мае функцыю павароту і мы запісалі ўсю панараму з акна кватэры, за якой вядзем відэаназіранне», — піша ён.
Каму належыць кватэра і якая карысная інфармацыя была здабытая такім шляхам, хакер не распавядае.
Раней Яўген Дакукін выкладваў запісы з вайсковай тэхнікай сепаратыстаў, хваліўся атакамі на вэб-сайты сепаратыстаў і выкладваў архівы звестак, знойдзеных паводле яго слоў на серверах Міністэрства ўнутраных спраў Расіі.
Каментары