Навука і тэхналогіі11

«Героі-3» выйшлі для планшэтаў

Абноўленая версія культавай гульні Heroes of Might and Magic III выйшла для настольных камп’ютараў на Windows ды планшэтаў на iOS і Android.

Класічная пакрокавая стратэгія 1999 года перамаляваная амаль цалкам, але практычна не змянілася: арыгінальныя мадэлі і тэкстуры абрысаваныя па контурах, ім проста нададзеная большая дэталізацыя.

У новую версію трапілі сем сцэнароў для кампаніі і 50 картаў для рэжыму на шмат карыстальнікаў, а таксама рэдактар карт. Выпушчаная будзе толькі версія «Адраджэнне Эрафіі», на пазнейшыя дапаўненні Ubisoft не мае правоў.

Спампаваць гульню можна ў Play Store, App Store і Steam. Цана гульні — 11-12 даляраў.

Водгукі пра абноўленую гульню змяшаныя. Карыстальнікі наракаюць на недапрацаванасць і вялікую колькасць памылак (да такой крытыкі на старце праектам Ubisoft не звыкаць), а таксама на нізкую якасць графікі.

***

Heroes of Might and Magic III выйшла ў 1999 годзе. У пакрокавай стратэгіі з баямі ўмоўных армій гулец змагаецца за панаванне ў фэнтэзійным свеце анёлаў, дэманаў, драконаў і мерцвякоў. Гульня атрымала высокія ацэнкі крытыкаў і гульцоў.

Яе нашчадкі (чацвёртая, пятая і шостая часткі) былі прынятыя не так цёпла. Фанаты працягвалі распрацоўваць мадыфікацыі і парты «Трэціх Герояў». Зараз браўзерную гульню-нашчадка «Герояў» Might & Magic Heroes Online распрацоўвае малавядомая кітайская кампанія Virtuos.

На планшэты і смартфоны афіцыйна перанесена нямала класічных відэагульняў з камп’ютараў і кансоляў: некалькі гульняў серыі Final Fantasy,Worms, Carmageddon, Baldur's Gate, Bard’s Tale, XCOM: Enemy Unknown, Syberia, Max Payne і некалькі частак Grand Theft Auto (GTA III, Vice City, San Andreas) і многія іншыя.

З дапамогай праграм-эмулятараў можна запусціць практычна ўсе гульні для кансоляў да пятага пакалення (да першай Sony Playstation).

Каментары1

Цяпер чытаюць

Стала вядома імя юбілейнага, 150‑тысячнага расіяніна, які загінуў на вайне з Украінай. Гэта цэлы камандзір дывізіі9

Стала вядома імя юбілейнага, 150‑тысячнага расіяніна, які загінуў на вайне з Украінай. Гэта цэлы камандзір дывізіі

Усе навіны →
Усе навіны

Піт Паўлаў: «У N.R.M. былі і дзікая папулярнасць, і наватарства. Зробім апошнія канцэрты прыгожымі»2

У ЗША ў аварыю трапіў грузавік з лабараторнымі малпамі. Частка жывёл разбеглася4

Ці ёсць сувязь паміж бабрамі і кажанамі? Аказваецца, самая непасрэдная3

У МЗС заявілі, што Літва закрыла мяжу з Беларуссю, бо хоча грошай ад ЕС9

Арына Сабаленка трапіла пад санкцыі і страціла частку рэйтынгавых балаў2

Аб'явілі збор на дапамогу былому палітвязню Мікалаю Казлову5

Як беларус ператварыў старую школу ў ферму крэветак3

Ecolines аб'явіў, што на 30 кастрычніка адзін ягоны рэйс з Мінска ў Вільню застанецца

Над Ямайкай пранёсся разбуральны ўраган «Меліса»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя юбілейнага, 150‑тысячнага расіяніна, які загінуў на вайне з Украінай. Гэта цэлы камандзір дывізіі9

Стала вядома імя юбілейнага, 150‑тысячнага расіяніна, які загінуў на вайне з Украінай. Гэта цэлы камандзір дывізіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць