Культура55

У 2007 г. па-беларуску выйшла 7,6 % кніг, выпушчаных у краіне

І гэта пры тым, што дзяржаўныя выдавецтвы скарацілі ў 2007 г. выпуск кніг на беларускай мове.

На 15% у параўнанні з 2006 годам павялічылася колькасць найменняў кніг на беларускай мове, выданых у Беларусі ў 2007 годзе. Пра гэта 17 студзеня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску паведаміў намеснік міністра інфармацыі Ігар Лапцёнак.

Аднак, паводле яго слоў, за гэты ж перыяд на 17% скараціўся наклад выпушчаных беларускамоўных выданняў. «Яны складаюць толькі 7,58% ад усёй колькасці найменняў кніг, што выйшлі ў Беларусі, а па накладзе — 7,63% ад агульнага накладу выданняў», — сказаў І.Лапцёнак. Разам з тым, паводле яго слоў, шэсць дзяржаўных выдавецтваў краіны скарацілі за гэты перыяд выпуск кніг і брашур на беларускай мове: па найменнях — на 7,6%, па накладзе — на 35%.

Як зазначыў намеснік міністра, пры значным скарачэнні дзяржаўных асігнаванняў у галіну (на 14,4%) у 2007 годзе ў параўнанні з пазамінулым годам удалося прыкметна павялічыць колькасць сацыяльна значных выданняў (па найменнях — на 27%, па накладзе — на 95%), якія накіроўваюцца ў грамадскія бібліятэкі краіны па льготных цэнах і без гандлёвай надбаўкі. «Аднак школьныя бібліятэкі пакуль недастаткова насычаны сучаснай літаратурай з‑за дэфіцыту сродкаў на яе набыццё», — сказаў намеснік міністра. Паводле яго слоў, гэтую праблему прадугледжваецца вырашыць сёлета.

Як паведаміў І.Лапцёнак, з 6 па 10 лютага ў Мінску, у нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа» (вул. Я.Купалы, 27), адбудзецца XV Мінская міжнародная кніжная выстава‑кірмаш «Кнігі Беларусі — 2008», ганаровым госцем якой будзе Дзяржава Ізраіль.

БелаПАН

Каментары5

Цяпер чытаюць

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя8

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Усе навіны →
Усе навіны

У Камеруне самы стары прэзідэнт у свеце перавыбраны на новы восьмы тэрмін5

Што з аўтобусамі ў Літву пасля закрыцця мяжы?2

ЗША рыхтуюць новыя санкцыі супраць Расіі і чакаюць актыўнасці ад Еўропы8

Як выехаць з Беларусі ў Еўропу і вярнуцца назад, калі мяжа з Літвой закрытая? Спойлер: варыянтаў не шмат19

У самым цэнтры Мінска прапанавалі кватэры ў гатовай новабудоўлі сярод старой забудовы. А што з цэнамі?1

УСУ паведамілі пра выключна цяжкую сітуацыю ў Пакроўску3

Лукашэнка сустрэўся ў Мінску з кардыналам Гуджэроці, абмяркоўваць маглі ізаляцыю Беларусі і палітвязняў1

У новым падручніку па гісторыі для 11 класа замоўчваюць сталінскія рэпрэсіі і ўхваляюць вайну супраць Украіны14

Бабінага лета не было, бабінай восені таксама не будзе4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя8

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць