Свет

Беларускія мастакі ня здолелі трапіць у Беласток на адкрыцьцё ўласнай выставы

Чарга на польскую візу ў Менску перавысіла 2000 чалавек.

Беларускія мастакі ня здолелі трапіць у Беласток на адкрыцьцё ўласнай выставы. Проста не змаглі атрымаць у адпаведны тэрмін польскіх візаў. Менавіта гэтую прычыну назваў генэральны консул Рэспублікі Беларусь у Беластоку Міхаіл Аляксейчык. А ўсё таму, што зьмяніліся працэдуры, зьвязаныя з выдачаю візаў, пасьля ўступленьня Польшчы ў Шэнгенскую зону.

На выставе пад назваю «Лёсы нашых народаў», якая будзе працаваць у Беластоку да 22 лютага, можна пабачыць творы Сьвятланы Баранкоўскай — аўтаркі габэленаў, а таксама мастакоў Руслана ды Вячаслава Ладэнкаў. Саміх аўтараў госьці, што прыйшлі на адкрыцьцё выставы, не пабачылі. Толькі ў той самы дзень, калі выстава адчынялася, яны нарэшце атрымалі пашпарты ў польскім кансуляце і знаходзіліся яшчэ ў Беларусі.

Па камэнтар да гэтай сытуацыі мы зьвярнуліся да мастака Рыгора Сітніцы.

Р. Сітніца: Праблема велізарная, я й сам зь цяжкасьцю атрымаў візу. Ехаў па запрашэньні «Нівы» на літаратурныя сустрэчы.

Мастакам пры такіх прыкрых варунках будзе цяжка ўдзельнічаць у замежных выставах?

Р. Сітніца: Выставы на ўзроўні Саюзу мастакоў будзем спрабаваць ладзіць з дапамогаю амбасадаў. А тое, што рабілі прыватна, я сам таксама рабіў прыватныя выставы, дык гэта ўласнымі высілкамі. А праблемы будуць сур’ёзныя. Дарагая віза, якая, да таго ж, не зьняла праблемы вялікіх чэргаў.

Маршалак Падляскага ваяводзтва Яраслаў Зыгмунд Дважаньскі, адкрываючы выставу ў Беластоку, не хаваў свайго зьдзіўленьня тым, што мастакі ня здолелі прыехаць на адкрыцьцё. Паводле ягонага меркаваньня, трэба як хутчэй дастасаваць працэдуры выданьня візаў да патрэбаў культуры й бізнэсу.

Клопат зь візамі ўжо стварае праблемы й навукоўцам, што спазьняюцца на канфэрэнцыі, і спартоўцам, якія не пасьпяваюць на спаборніцтвы…

Чарга ахвотных атрымаць візу, каб перасячы мяжу, цяпер ужо Шэнгенскай зоны і трапіць хоць бы ў Польшчу, перавысіла ў Менску ўжо 2 тысячы асобаў.

Ганна Гарачка, Польскае радыё для замежжа

Каментары

Цяпер чытаюць

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

Вынесены прысуд бацьку ў Краснаярскім краі, які атруціў сям'ю дыхлафосам — чацвёра дзяцей памерлі3

Жыхар Вілейкі злавіў сома вагой 44 кілаграмы — гэта рэкорд2

У Кальварыйскім касцёле ў Мінску вісіць укрыжаванне Хрыста, якое належала вялікаму князю Ягайлу?7

Трамп пракаментаваў рэзананснае забойства ў амерыканскім метро ўкраінскай дзяўчыны11

Беларуска балатавалася ў парламент Нарвегіі1

Дэмакраты апублікавалі запіску Эпштэйну, сцвярджаюць, што пад ёй подпіс Трампа3

Ці небяспечная дыета з нізкім утрыманнем солі гэтак жа, як і лішак солі?

Зборная Беларусі прайграла другі матч адбору да чэмпіянату свету9

У Аўстраліі дзед пайшоў у садок па ўнука, а прыйшоў дахаты з іншым дзіцём3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»75

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць