Эканоміка

Санкцыі за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць у 2015 годзе вырастуць

Беларускія падатковыя органы атрымалі ў 2015 годзе права павялічыць памер санкцый у дачыненні да фізасоб за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, паведаміў міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка ў сваім артыкуле, апублікаваным у апошнім нумары часопіса «Финансы, учет, аудит». 

«Шматлікія скаргі грамадзян сведчаць пра маштабнасць дзейнасці асоб без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці суб'ектаў гаспадарання, у тым ліку з выкарыстаннем інтэрнэт-тэхналогій», — адзначыў Налівайка. 

Паводле даных МПЗ, за 2014 год падатковай службай было выяўлена амаль шэсць тысяч асоб, якія ажыццяўлялі дзейнасць без дзяржаўнай рэгістрацыі, з ценявога абароту выключана 58 млрд рублёў, сума накладзеных штрафаў склала 6 млрд рублёў. «Падатковыя органы абавязаныя спыняць спробы заняцця незаконным бізнесам. Выплачваць падаткі са сваіх даходаў — гэта канстытуцыйны абавязак кожнага грамадзяніна. Сёлета кірунак з'яўляецца прыярытэтным, а значыць, вынікі павінны быць значна палепшаныя», — падкрэсліў міністр. 

У сувязі з гэтым ён звярнуў увагу, што падатковыя органы атрымалі паўнамоцтвы павялічыць санкцыі ў дачыненні да фізічных асоб, якія займаюцца прадпрымальніцкай дзейнасцю без дзяржаўнай рэгістрацыі. «З 2015 года падатковыя органы атрымалі права нават пры разавым заняцці фізічнай асобай незарэгістраванай дзейнасцю прад'явіць ёй да выплаты адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб у пяціразовым памеры. З аднаго боку, гэта дадатковыя паступленні, з іншага — сур'ёзны эканамічны рычаг для легалізацыі бізнесу», — мяркуе Налівайка. 

Па стане на 1 студзеня 2015 года ў Беларусі налічвалася 275,3 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў. У 2014 годзе было зарэгістравана амаль 50 тыс. ІП, спынілі сваю дзейнасць каля 34 тыс. ІП.

Каментары

Цяпер чытаюць

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай16

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Усе навіны →
Усе навіны

Пад новыя санкцыі ЕС трапілі беларускія банкі. Што зменіцца на практыцы?24

У КНДР узводзяць мемарыял у гонар салдат, што загінулі за Расію9

Трамп: ЗША рыхтуюцца пачаць сухапутную ваенную аперацыю ў Венесуэле22

Тром жанчынам далі калонію і велізарныя штрафы за дваровы чат. Сярод іх 62‑гадовая завуч10

Жанчына з Рыгі расказала, як ездзіла ў Беларусь рабіць зубы14

Беларускі гулец уваходзіць у топ-5 самых цяжкіх хакеістаў Нацыянальнай хакейнай лігі5

Бельгія заблакавала наданне Украіне €140 мільярдаў рэпарацыйнага крэдыту за кошт актываў РФ7

Пад Масквой дрон заляцеў у кватэру 6

Трамп заявіў пра неадкладнае спыненне перамоваў аб гандлі з Канадай з-за рэкламнага роліка з Рэйганам8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай16

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць