Эканоміка33

1 ліпеня з вітрын беларускіх крамаў знікнуць цыгарэты

У гандлёвых аб'ектах з 1 ліпеня 2015 года будзе забаронена выкладка ў вітрынах і на іншым гандлёвым абсталяванні тытунёвых вырабаў (іх узораў).

Аб гэтым заявіла сёння журналістам намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню спажыўца, які будзе адзначацца ў Беларусі 15 сакавіка.

«Інфармацыю аб тытунёвых вырабах у гандлёвых аб'ектах і аб'ектах грамадскага харчавання можна будзе размяшчаць толькі ў выглядзе пераліку тытунёвых вырабаў з пазначэннем іх назвы і цэн. Гэта значыць, мы клапоцімся аб здароўі нашых людзей, але пры гэтым не абмяжоўваем правы курца — калі ён вырашыў курыць, ён мае на гэта права», — адзначыла Ірына Наркевіч.

Таксама, паводле яе слоў, будзе забаронена вытворчасць і абарот некурыцельных тытунёвых вырабаў, прызначаных для смактання, вырабленых з тытуню і нетытунёвай сыравіны. Акрамя таго, пад забарону трапіць вытворчасць і продаж тавараў, што імітуюць знешні выгляд або маюць у сваіх найменнях назвы тытунёвых вырабаў.

Згодна з законам «Аб рэкламе» ў Беларусі поўнасцю забаронена рэклама тытунёвых вырабаў, вызначаны месцы, дзе нельга рэкламаваць алкагольныя і слабаалкагольныя напіткі, піва, а таксама ўведзены абмежаванні да зместу дазволенай рэкламы такой прадукцыі.

Намеснік міністра канстатавала: меры, што прымаюцца па барацьбе з тытунекурэннем і алкагалізмам, даюць станоўчы эфект. У 2014 годзе продаж тытунёвых вырабаў у Беларусі знізіўся на 9,4% да ўзроўню мінулага года, алкагольных напіткаў — на 7%. Пры гэтым беларускія спажыўцы робяць выбар на карысць натуральнага алкаголю — напрыклад, продажы вінаградных він павялічыліся на 3,4%, а гарэлкі, лікёраў і іншых спіртных напіткаў было рэалізавана на 10% менш.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Людзі ідуць у мячэці, а не лечаць псіхічныя хваробы». Беларускі псіхіятр расказаў аб працы ва Узбекістане і ў Польшчы

«Людзі ідуць у мячэці, а не лечаць псіхічныя хваробы». Беларускі псіхіятр расказаў аб працы ва Узбекістане і ў Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

За хабар затрыманыя топ-менеджары страхавых кампаній1

Ці ўдалося ЗША знішчыць галоўны Іранскі ядзерны бункер, пакуль не зразумела4

«Беларусь здаровага чалавека» не падыходзіць». Чаму і куды айцішнікі з'язджаюць з Польшчы24

У Рагачове на 22 чэрвеня правялі «затор памяці»

Мінская кантралёрка расказала, калі ў транспарце больш за ўсё зайцаў4

У адным з супермаркетаў знайшлася незвычайная зніжка2

Польшча пракаментавала адсутнасць сярод вызваленых журналіста Анджэя Пачобута2

Расійскі рэсурс паведаміў пра вызваленне блогера Руслана Лінніка5

На вайне ва Украіне загінуў берасцеец, што ваяваў за Расію. У 2020-м ён выратаваў дваіх дзяцей на пажары ў Маларыце15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі ідуць у мячэці, а не лечаць псіхічныя хваробы». Беларускі псіхіятр расказаў аб працы ва Узбекістане і ў Польшчы

«Людзі ідуць у мячэці, а не лечаць псіхічныя хваробы». Беларускі псіхіятр расказаў аб працы ва Узбекістане і ў Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць