Беларускае грамадска-культурнае таварыства Санкт-Пецярбурга 25 сакавіка адзначыла Дзень Волі. Святкаванне 97-й гадавіны стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі пад бел-чырвона-белымі сцягамі адбылася ў Бібліятэцы нацыянальнасцяў.

Вёў урачыстую сустрэчу старшыня таварыства Мікалай Нікалаеў. Удзельнікі сустрэчы зрабілі даклады аб гісторыі стварэння БНР у сакавіку 1918 года, абмеркавалі ўмовы, у якіх паўстала Народная Рэспубліка, а таксама прычыны яе паразы.
Акрамя гэтага сябры Беларускага грамадска-культурнага таварыства абмеркавалі планы і галоўныя кірункі дзейнасці аб’яднання. Было прынята рашэнне аб дэтальнай распрацоўцы маршрутаў па беларускіх мясцінах Санкт-Пецярбурга. Абмяркоўвалася таксама пытанне інфармацыйнай працы і распаўсюду ў сеціве інфармацыі аб дзейнасці таварыства.
Мікалай Нікалаеў паведаміў, што 15 чэрвеня запланаваная штогадовая сустрэча беларусістаў.
У сувязі з гэтым старшыня таварыства запрасіў усіх жадаючых зрабіць даклады аб гісторыі беларусаў у Пецярбурзе. Мастак Янка Чарнякевіч запрасіў на сваю выставу, што адбудзецца напрыканцы траўня ў Акадэміі мастацтваў імя Шцігліца.
-
«Я не магу аддаць 10 тысяч еўра за незразумелы ўрывак у 4 секунды». Што за відэа Мельнікавай спрабуюць уцюхаць Лявончыку і Ціханоўскаму?
-
Маладой дзяўчыне з Баранавіч прысудзілі калонію за ўдзел у раённым чаце. Яе тэлеграм быў неабароненым
-
«Не хапіла аднаго бала». Маці абурылася, што яе дачку не прынялі ў дзясяты клас гімназіі
Каментары