Грамадства22

Паміж Мінскам і Вільняй пусцяць хуткасныя электрычкі

Паміж Мінскам і Вільняй плануецца рух хуткасных электрацягнікоў. Як паведамілі у прэс-службе Беларускай чыгункі, пытанне разглядалася ў Мінску 15—16 красавіка на пасяджэнні беларуска-літоўскай рабочай групы па ўзаемадзеянні ў транзітна-транспартнай сферы. 

Абмеркаваныя сумесныя дзеянні па арганізацыі хуткаснага чыгуначнага руху паміж Мінскам і Вільняй і электрыфікацыі адрэзка Маладзечна — Гудагай — дзяржмяжа — Кяна — Н. Вільня ў межах рэалізацыі 3-га этапу плана дзеянняў. 

Бакі адзначылі, што ў руху Беларусь — Літва ў 2014 годзе ўсімі цягнікамі было перавезена 356,03 тыс. пасажыраў. «Вырашана працягнуць працу па ўдасканаленні пасажырскіх перавозак у руху Беларусь — Літва, уключаючы забеспячэнне на пастаяннай аснове канкурэнтаздольных тарыфных умоў для прыцягнення пасажыраў, узаемадзеянне з пагранічнымі і мытнымі органамі па ўдасканаленні тэхналогіі правядзення кантрольных аперацый з пасажырскімі цягнікамі і іншае», — адзначыла прэс-служба. 

Беларускі бок таксама праінфармаваў, што паводле вынікаў працы за 2014 год аб'ём перавозак грузаў у чыгуначным руху Беларусь — Літва, уключаючы парты, павялічыўся на 22% да ўзроўню 2013 года. Доля Літоўскіх чыгунак у агульным аб'ёме міжнародных перавозак Беларускай чыгункі паводле вынікаў мінулага года склала: у вывазе — 33,2%, ва ўвозе — 5,5%, у транзіце — 15%. 

«Удзельнікі пасяджэння пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у павелічэнні і прыцягненні новых аб'ёмаў перавозак грузаў па Беларусі і Літве і дамовіліся прыкласці неабходныя намаганні для павышэння іх канкурэнтаздольнасці», — адзначылі ў БЧ. 

Былі станоўча ацэненыя вынікі працы цягніка камбінаванага транспарту «Вікінг». Адзначаны рост у 2014 годзе аб'ёмаў перавозак на 2,7% да ўзроўню 2013 года. «Бакі дамовіліся і ў далейшым прыкладаць усе намаганні, скіраваныя на развіццё і пашырэнне геаграфіі цягніка «Вікінг», у прыватнасці ў скандынаўскія краіны, у краіны Закаўказзя і Сярэдняга Усходу», — паведаміла прэс-служба.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў5

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Усе навіны →
Усе навіны

Моніка Белучы і Цім Бёртан разарвалі адносіны1

Каскадзёры скакалі з самага высокага будынка Мінска2

Чмякаюць, сёрбаюць і ліжуць пальцы: хто з беларусаў падняўся на мукбангу9

Трамп хоча спыніць вайну ва Украіне з дапамогай Кітая4

На Netflix выйшаў другі сезон польскага серыяла пра шляхту «1670». Гэтая сатыра вам спадабаецца8

Келаг прагназуе Украіне балтыйскі сцэнарый12

Латвія збіраецца цалкам абсекчы аўтобуснае злучэнне з Беларуссю21

Магілёўскую ратушу зрабілі чырвона-зялёнай 11

Два расійскія знішчальнікі правакацыйна праляцелі над польскай нафтавай платформай6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў5

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць