Эканоміка

Raiffeisen прагназуе інфляцыю ў Беларусі на ўзроўні 23%

У 2015 годзе інфляцыя ў Беларусі можа скласці 23% — такі прагноз аналітыкаў аўстрыйскай банкаўскай групы Raiffeisen.

Згодна з ацэнкамі экспертаў Raiffeisen, прыведзенымі ў эканамічным аглядзе «Прыёрбанка» («Прыёрбанк» уваходзіць у банкаўскую групу Raiffeisen Bank International), у 2015 годзе ВУП Беларусі знізіцца на 2%, прамысловая вытворчасць — на 5%. 

Намінальная заработная плата, мяркуюць аналітыкі, вырасце на 15%, беспрацоўе складзе 1%, дэфіцыт рахунку наяўных аперацый будзе на ўзроўні 5,9% ВУП, а золатавалютныя рэзервы паводле вынікаў 2015 года не зменяцца і складуць 5,1 млрд. долараў. 

Цяперашні прагноз Raiffeisen адносна параметраў развіцця беларускай эканомікі перагледжаны ў бок пагаршэння. У пачатку года аналітыкі аўстрыйскай банкаўскай групы чакалі, што прамысловая вытворчасць у Беларусі вырасце на 1% у 2015 годзе, ВУП не знізіцца, а інфляцыя складзе 18%. 

Варта зазначыць, што на мінулым тыдні свае прагнозныя ацэнкі развіцця беларускай эканомікі абнародаваў і Міжнародны валютны фонд. Згодна з імі, ВУП Беларусі сёлета знізіцца на 2,3%, інфляцыя складзе 22,1%, а дэфіцыт рахунку наяўных аперацый будзе на ўзроўні 7% ВУП. 

«У Беларусі ў 2015 годзе, як чакаецца, будзе назірацца рэцэсія», — гаворыцца ў красавіцкім дакладзе МВФ «Перспектывы развіцця сусветнай эканомікі». Паводле прагнозаў фонду, і ў наступным годзе эканамічнага росту ў Беларусі можа не быць — МВФ чакае ў 2016 годзе зніжэнне беларускага ВУП на 0,1%. 

Каб «утаймаваць інфляцыю і зменшыць знешнія дысбалансы», міжнародныя эксперты рэкамендуюць уладам Беларусі спалучаць гнуткасць абменнага курсу з жорсткай макраэканамічнай палітыкай і глыбокімі структурнымі рэформамі. 

За першы квартал 2015 года інфляцыя ў Беларусі склала 4,9%, а ВУП знізіўся на 2%. Афіцыйны прагноз беларускіх уладаў, зацверджаны ў снежні мінулага года, прадугледжваў гадавы рост ВУП на 0,2—0,7% і зніжэнне інфляцыі да 12%. У студзені 2015 года, пасля дэвальвацыі рубля, Нацбанк перагледзеў прагноз інфляцыі ў бок павелічэння да 18—20%.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада17

Выйшаў на свабоду дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых2

Кітайскія нафтавыя кампаніі прыпыняюць закупкі расійскай нафты праз санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»4

Канал беларускіх сілавікоў заклікаў мабілізаваць усе сілы для дапамогі фронту29

Лукашэнка ўзяўся за школьныя абеды і прыдумаў, што рабіць з адкідамі ў сталоўках17

«Гэта жах». Кіраўнік Століна выказаўся пра раённую бальніцу, але схамянуўся і ўсё выдаліў5

Пад Стоўбцамі збіраліся знесці чарговую шляхецкую сядзібу. Апомніліся, толькі калі мясцовыя жыхары паднялі шум4

Колькасць бюджэтных месцаў на магістратуры будзе вызначаць дзяржава1

«У нас гэтыя льготы няма чым ільгатаваць». Лукашэнка патлумачыў, чаму не будзе даваць льгот моладзі і сям'ям з адным ці двума дзецьмі18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ заблакаваў у Беларусі «Укантакце»2

КДБ заблакаваў у Беларусі «Укантакце»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць