Свет

У Паўночнай Карэі адкрыюць другі курорт для замежнікаў

У Паўночнай Карэі з'явіцца другі курорт, разлічаны на замежных турыстаў. Пра гэта паведамляе «Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі». Спецыяльная зона адпачынку Мубон будзе створаная недалёка ад найвышэйшай вяршыні краіны — гары Пэктусан. Адпаведны ўказ быў выпушчаны Прэзідыумам Вярхоўнага народнага сходу КНДР.

Турыстычная зона ля гары Кымгансан. Фота: Goh Chai Hin / AFP

Як адзначае паўднёвакарэйскае агенцтва «Рэнхап», эксперты тлумачаць стварэнне новай турыстычнай зоны ў КНДР жаданнем уладаў прыцягнуць у краіну замежную валюту.

Першая зона адпачынку для замежнікаў у краіне была адкрытая каля гары Кымгансан ў 1998 годзе. У 2008 Паўднёвая Карэя забараніла сваім грамадзянам паездкі на курорт. Гэта адбылося пасля таго, як паўночнакарэйскі салдат застрэліў адну з турыстак, якая, шпацыруючы па пляжы, зайшла ў забароненую зону.

У пачатку лютага ўлады Кітая прапанавалі стварыць на мяжы з КНДР і Расіяй турыстычную зону. Яна зойме плошчу 10 квадратных кіламетраў на тэрыторыі кожнай з краін.

Патэнцыйна актыўны вулкан Пэктусан знаходзіцца на мяжы КНДР з Кітаем. Гара, вышыня якой складае 2774 метра, лічыцца найвышэйшым пунктам Маньчжура-Карэйскіх гор. У 1979 годзе на ёй быў створаны міжнародны біясферны запаведнік.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп адклаў на два-тры тыдні ўзмацненне санкцый супраць Расіі пасля перамоваў з Пуціным4

Трамп адклаў на два-тры тыдні ўзмацненне санкцый супраць Расіі пасля перамоваў з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўская партыя выключыла са сваіх шэрагаў дэпутата, які заклікаў прагнаць з Літвы Офіс Ціханоўскай4

У Мінску рабочага расціснула ліфтам1

Трамп напярэдадні вылету на саміт з Пуціным: Стаўкі высокія5

У Бярэзінскім раёне мужчыну забілі пчолы

У Гомелі за палітыку пасадзілі адваката2

Дачка Джо Байдэна апублікавала фатаграфію свайго мужа, на якой ён трымае за руку іншую жанчыну, і абвясціла пра развод6

Расійскія праўладныя хакеры гадамі выкрадалі засакрэчаныя дакументы з судовых сістэм ЗША3

«Адправілі, як бандэроль па пошце». Маляваныч вярнуўся ў Польшчу з Грузіі3

ChatGPT налічыў на адным са здымкаў з Плошчы Незалежнасці 23 жніўня 2020 года 134 тысячы чалавек12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп адклаў на два-тры тыдні ўзмацненне санкцый супраць Расіі пасля перамоваў з Пуціным4

Трамп адклаў на два-тры тыдні ўзмацненне санкцый супраць Расіі пасля перамоваў з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць