Улада1212

Östgruppen патрабуе адстаўкі кіраўніка прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Майры Моры

Швэдзкая праваабарончая арганізацыя Östgruppen мяркуе, што кіраўніца прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі Майра Мора дзейнічае ў парушэньне асноватворных каштоўнасьцяў і афіцыйнай палітыкі ЭЗ.

Таму яна павінна быць вызвалена ад пасады, лічыць Östgruppen. Швэдзкія праваабаронцы заклікаюць свой урад падняць гэтае пытаньне ў ЭЗ.

«Замест таго каб выразна выказаць афіцыйную лінію ЭЗ у падтрымку дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі, Майра Мора неаднаразова дзейнічала такім чынам, што гэта хутчэй служыла інтарэсу нелегітымнага рэжыму Лукашэнкі. Таму яна вычарпала свой крэдыт даверу як прадстаўнік ЭЗ», — кажа старшыня Östgruppens Марцін Угла.

Майра Мора ня раз расчароўвала дэмакратычныя сілы ў Беларусі сваімі публічнымі выступамі. Мінулай восеньню яна ўзяла ўдзел, напрыклад, у ток-шоў «Дело принципа» на дзяржаўным тэлеканале, заклікаючы, каб усе беларусы падтрымалі прэзыдэнта Лукашэнку.

На днях Майра Mора ўзяла ўдзел у тым жа ток-шоў і пахваліла там Лукашэнку за ягонае ўменне «камунікаваць з народам». У той жа час яна не агучыла афіцыйныя патрабаваньні ЭЗ да беларускага рэжыму — вызваліць усіх палітычных зьняволеных, хоць у яе наўпрост спыталі, што ў цяперашняй сытуацыі перашкаджае супрацоўніцтву ЭЗ і Беларусі.

У той жа дзень адбываўся суд над самым вядомым палітычным зьняволеным у краіне, экс-кандыдатам у прэзыдэнты Мікалаем Статкевічам. Праваабаронцаў і прадстаўніка ЭЗ не дапусьцілі на паседжаньне суду, дзе Статкевічу прысудзілі больш жорсткія ўмовы адбыцьця пакараньня да канца тэрміну зьняволеньня.

Пры Майры Моры рэпутацыя прадстаўніцтва ЭЗ у Менску сярод беларускіх дэмакратычных сілаў значна пагоршылася. Адчуваецца відавочнае нежаданьне прадстаўніцтва ўдзельнічаць у кантэкстах, зьвязаных з дэмакратыяй і правамі чалавека.

Гэта хвалюе Östgruppen. Таму арганізацыя заклікае ўрад Швэцыі падняць гэтае пытаньне ў ЭЗ.

Швэдзкі міністар замежных спраў Маргот Валстрэм раней сказала, што палітыка Швэцыі і ЭЗ датычна Беларусі павінна выразна заняць пазыцыю за дэмакратыю і правы чалавека. Гэтае імкненьне павінна адносіцца і да прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі, кажа Марцін Угла.

У прадстаўніцтве Эўразьвязу ад камэнтароў устрымліваюцца. Свабодзе заявілі, што, магчыма, пракамэнтуюць пазьней, калі пазнаёмяцца з тэкстам.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку31

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

Чэмпіёнка па тайскім боксе перабіла тату з тварам Лукашэнкі ў сябе на назе7

ААН апраўдваецца — Белы дом западозрыў арганізацыю ў сабатажы праз праблемы падчас выступу Трампа2

Лукашэнка зноў ляціць да Пуціна7

Расійскія дроны перасталі залятаць у Беларусь, хоць Украіну па-ранейшаму атакуюць3

Аўтобусы ўжо займаюць чаргу перад польскай мяжой

У Наварасійску атака беспілотнікаў: два чалавекі загінулі4

Наўроцкі: Расія ставіцца да цэлых нацый як да сваёй каланіяльнай уласнасці19

Важыць 73 кг, і гэта пасля таго, як патаўсцеў у шпіталі. Анжаліка Борыс распавяла пра сустрэчу ў турме з Анджэем Пачобутам9

У Сейме Літвы прапанавалі, каб пасля 5 гадоў жыцця ў краіне здавалі экзамен па літоўскай для падаўжэння ДНЖ24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку31

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць