Свет33

Былая супрацоўніца расійскай «інтэрнэт-фабрыкі троляў» падала ў суд на працадаўцу

34-гадовая жанчына скардзіцца, што пасля звальнення з ёй не змаглі канчаткова разлічыцца, паведамляе «Камерсант».

Людміла Саўчук уладкавалася на працу ў кампанію «Інтэрнэт-даследаванні» ў снежні 2014 года.

«Праца была пазменная, змена складала 12 гадзін. Усе супрацоўнікі павінны былі пісаць пэўную колькасць пастоў і каментароў на розных сайтах», — гаворыцца ў іскавай заяве жанчыны.

Пазоўца працавала ў аддзеле спецпраектаў. У задачы падраздзялення ўваходзіла пісаць не менш за пяць палітычных пастоў на тэмы, якія рассылаліся ў пачатку кожнага тыдня. Зарплата складала 41 тыс. руб. Па словах Саўчук, яна не была аформленая афіцыйна, а зарплата выдавалася наяўнымі. Звольнілі яе ў сакавіку гэтага года. Кіраўніцтва паведаміла супрацоўніцы, што тая парушыла ўмовы дамовы, які забараняе абмяркоўваць дзейнасць кампаніі з трэцімі асобамі.

«Я мела зносіны з журналістамі, якія працягвалі высвятляць, што гэта за кампанія, і ў выніку была звольненая. Прычым ні загаду, ні нейкіх іншых папер я не бачыла», — распавяла спадарыня Саўчук.

Юрыст Дар'я Сухіх, якая прадстаўляе інтарэсы пацярпелай, не хавае, што зварот у суд на самай справе мае падвойнае прызначэнне. «Суд — толькі падстава вывесці гэтую досыць закрытую арганізацыю ў публічнае поле. У ходзе працэсу будуць запытаны дакументы, статут гэтай арганізацыі», — сказала яна. Па словах Сухіх, падчас разбору абарона збіраецца выклікаць у суд іншых былых супрацоўнікаў «Інтэрнэт-даследаванняў» і кіраўніцтва кампаніі.

Што цікава, сама Людміла Саўчук пасля звальнення вырашыла заснаваць рух «Інфармацыйны свет», які будзе змагацца супраць платных каментатараў і інтэрнэт-тролінгу.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай13

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Усе навіны →
Усе навіны

Бельгія заблакавала наданне Украіне €140 мільярдаў рэпарацыйнага крэдыту за кошт актываў РФ7

Пад Масквой дрон заляцеў у кватэру 6

Трамп заявіў пра неадкладнае спыненне перамоваў аб гандлі з Канадай з-за рэкламнага роліка з Рэйганам8

У штучнага інтэлекту гніюць мазгі ад смеццевага кантэнту з інтэрнэту. Зрэшты, у людзей таксама8

Украіна паказала новы марскі дрон, які падарваў Крымскі мост3

Перастаў адкрывацца сайт з імёнамі і адрасамі сілавікоў, задзейнічаных ў рэпрэсіях28

У некаторых раёнах Дзяржынска знікла святло1

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада18

Выйшаў на свабоду дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай13

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць