Эканоміка

Сальда замежнага гандлю таварамі застаецца адмоўным

Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі Беларусі за студзень—красавік 2015 года склала 934,7 млн. долараў ЗША. У студзені—красавіку 2014 года сальда таксама было адмоўным — 604,5 млн. долараў.

Як паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце, знешнегандлёвы абарот таварамі за студзень—красавік 2015 года склаў 17 млрд. 934,7 млн. долараў, на 28,4% менш, чым у студзені—красавіку 2014-га. Экспарт у параўнанні з аналагічным перыядам 2014 года скараціўся на 30,5% (да 8 млрд. 500 млн. долараў), імпарт — на 26,5% (да 9 млрд. 434,7 млн. долараў). 

Экспарт тавараў у краіны СНД у студзені—красавіку 2015 года паменшыўся на 39,6% (да 4 млрд. 87,5 млн. долараў), імпарт — на 26,3% (5 млрд. 809,6 млн. долараў). Агульны тавараабарот з краінамі СНД скараціўся на 32,4% (да 9 млрд. 897,1 млн. долараў). Адмоўнае сальда ў гандлі з краінамі СНД склала 1 млрд. 722,1 млн. долараў. У студзені—красавіку 2014 года адмоўнае сальда з СНД складала 1 млрд. 110,9 млн. долараў. 

Экспарт тавараў у Расію за чатыры месяцы гэтага года знізіўся на 37,5% і склаў 3 млрд. 98,5 млн. долараў, імпарт — на 23,7% да 5 млрд. 482,3 млн. Сальда, як і ў студзені—красавіку 2014 года, было адмоўным (2 млрд. 383,8 млн. і 2 млрд. 222,7 млн. долараў адпаведна). Агульны тавараабарот з Расіяй ацэньваецца Белстатам у 8 млрд. 580,8 млн. долараў (на 29,3% менш). 

Экспарт у краіны Еўрапейскага саюза знізіўся на 23,6% да 3 млрд. 140 млн. долараў, імпарт — на 38,2% да 1 млрд. 791,9 млн. долараў. Тавараабарот знізіўся на 29,7% да 4 млрд. 931,9 млн. 

Сальда гандлю таварамі з краінамі ЕС у студзені—красавіку 2015 года станоўчае — 1 млрд. 348,1 млн. долараў (у студзені—красавіку 2014-га — 1 млрд. 211,3 млн.).

Каментары

Цяпер чытаюць

Дырэктарка эталоннага калгаса ў Добрушы 12 гадоў хавала падзеж і збівала падначаленых. Аднаго спрабавала накарміць сіласам26

Дырэктарка эталоннага калгаса ў Добрушы 12 гадоў хавала падзеж і збівала падначаленых. Аднаго спрабавала накарміць сіласам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска везла праз мяжу $25 000 і пайшла на чырвоны калідор — але скончылася штрафам і канфіскацыяй17

«Крыўдна? Не тое слова». Дзяўчыну на гламурным BMW падбіў іншы кіроўца16

Пуцін: Пытанне ўкраінскіх тэрыторый павінна вырашацца на рэферэндуме24

На Камароўцы заўважылі гіганцкую чаргу

Названыя 10 самых недарагіх краін для пераезду1

Пуцін не бачыць сэнсу ў сустрэчы з Зяленскім 4

«Першы месяц мяне шакаваў». Беларуска распавяла, колькі зарабляе на здачы кватэры на суткі ў Гродне10

Маладзечанец Дзмітрый «Аса» Асанаў паклаў непераможнага Лаіда Дуадзі ў трэцім раўндзе2

«Мы недаацэньваем маштаб асобы Кадырава. Тое, што нам здавалася немагчымым, магчыма»12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктарка эталоннага калгаса ў Добрушы 12 гадоў хавала падзеж і збівала падначаленых. Аднаго спрабавала накарміць сіласам26

Дырэктарка эталоннага калгаса ў Добрушы 12 гадоў хавала падзеж і збівала падначаленых. Аднаго спрабавала накарміць сіласам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць