Грамадства2020

Каўчэг з мошчамі князя Уладзіміра 27 чэрвеня прыбудзе ў Мінск

Каўчэг з мошчамі святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра 27 чэрвеня будзе прынесены ў галоўны праваслаўны храм беларускай сталіцы — Свята-Духаў кафедральны сабор на плошчы Свабоды, паведаміў 23 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, патрыяршы экзарх усяе Беларусі.

pravoslavie.ru

У сталіцы праваслаўная святыня будзе знаходзіцца да 1 ліпеня. Паводле слоў іерарха, апрача Мінска каўчэгу з мошчамі князя Уладзіміра вернікі змогуць пакланіцца ў Брэсце, Гродне, Магілёве і Віцебску, паведамляе БелаПАН.

Паводле звестак афіцыйнага партала Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы, святыня была дастаўленая ў Беларусь з Расіі 20 чэрвеня, калі ў Мінск з візітам прыбыў патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.

Да 24 чэрвеня каўчэг з мошчамі святога князя Уладзіміра будзе знаходзіцца ў Брэсце, 24—27 чэрвеня — у Гродне. З 1 па 4 ліпеня святыня будзе ў Магілёве, а 4—7 ліпеня ёй можна будзе пакланіцца ў Віцебску. Адтуль каўчэг з мошчамі адправіцца ў Смаленск і далей працягне падарожжа па гарадах Расіі.

У гісторыі нашай краіны князь Уладзімір, вядомы як хрысціцель Русі, адзначыўся паходам на Полацк, у выніку якога разбіў войска князя Рагвалода, забіў яго самога разам з сям'ёй, а яго дачку Рагнеду гвалтам зрабіў сваёй жонкай. Да хрышчэння быў вядомы як «вялікі распуста», меў некалькі соцень наложніц. Акрамя гэтага, быў у некалькіх афіцыйных язычніцкіх шлюбах і прынамсі двух хрысціянскіх. 

Згодна з летапісамі, 15 ліпеня 1015 года ён памёр у княжацкай рэзідэнцыі ў Бераставе (Кіеў). Быў пахаваны ў мармуровым саркафагу пад зводамі Дзесяціннай царквы (царква Успення Прасвятой Багародзіцы) у Кіеве. У далейшым храм быў разбураны, а месца спачыну князя доўгі час было пад руінамі. У 1635 годзе мітрапаліт Кіеўскі і Галіцкі Пётр (Магіла) загадаў разабраць руіны і дастаць астанкі князя. Частку мошчаў Уладзіміра перадалі ў Маскоўскае княства, дзе яны знаходзіліся ва Успенскім саборы Крамля. Да нядаўняга часу святыня захоўвалася ў фондах Крамлёўскіх музеяў, а ў 2010 годзе мошчы ў каўчэгу былі перададзеныя Рускай праваслаўнай царкве і размешчаныя ў маскоўскім кафедральным саборным храме Хрыста Збавіцеля.

Каментары20

Цяпер чытаюць

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў5

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Усе навіны →
Усе навіны

Моніка Белучы і Цім Бёртан разарвалі адносіны1

Каскадзёры скакалі з самага высокага будынка Мінска2

Чмякаюць, сёрбаюць і ліжуць пальцы: хто з беларусаў падняўся на мукбангу9

Трамп хоча спыніць вайну ва Украіне з дапамогай Кітая4

На Netflix выйшаў другі сезон польскага серыяла пра шляхту «1670». Гэтая сатыра вам спадабаецца8

Келаг прагназуе Украіне балтыйскі сцэнарый12

Латвія збіраецца цалкам абсекчы аўтобуснае злучэнне з Беларуссю21

Магілёўскую ратушу зрабілі чырвона-зялёнай 11

Два расійскія знішчальнікі правакацыйна праляцелі над польскай нафтавай платформай6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў5

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць