Грамадства33

Зварот Старшыні Рады БНР: «Прашу вас зьдзейсьніць апошні высілак...»

Старшыня Рады БНР зьвярнулася да беларускіх суполак з нагоды мерапрыемстваў 25 Сакавіка.

20 лютага Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла звярнулася да суполак беларускай дыяспары з нагоды мерапрыемстваў у Беларусі 25 сакавіка. Сп-ня Сурвілла прапанавала беларусам замежжа звярнуцца да ўрадаў краін пражывання з тым, каб яны паўплывалі на сённяшнюю ўладу Беларусі напярэдадні 25 Сакавіка – Дня волі, паведамляе Інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС"Бацькаўшчына"

** *

Дарагія Суродзічы!

У 2008 годзе беларусы ўва ўсім сьвеце адзначаюць 90-тыя ўгодкі БНР.

Дзевяноста гадоў таму, у надзвычай цяжкіх умовах, наш народ знайшоў у сябе адвагу і сілу абвесьціць сьвету, што ён таксама хоча быць гаспадаром ў сваей хаце. Устаўныя Граматы БНР, і менавіта Акт 25-га Сакавіка, ёсьць найбольш каштоўнымі дакумэнтамі ў гісторыі беларускага народу. Бязь іх Беларусаў магчыма ўжо не было-б на гэтым сьвеце. Угодкі іх мы з удзячнасьцю мусім адзначыць.

Песымісты між намі магчыма скажуць, што няма чым цешыцца, бо-ж мы ўсё яшчэ не дасягнулі нашай мэты стацца вольнай эўрапейскай краінай, такой, якімі ёсьць сёньня нашыя заходнія суседзі.

Тых, хто так думаюць, прашу прыпомніць пра перажытае ў 20-м веку, пра нашую вытрываласьць, пра нашую непахісную веру ў лепшую будучыню нашага народу.

Змагаліся мы на працягу 90 гадоў супраць шалёнай русыфікацыі, баранілі нашыя найбольшыя каштоўнасьці, нашую мову і культуру, усюды дзе маглі прыпаміналі сьвету, што Беларусь жыве і што народ беларускі мае права, так як і ўсе народы сьвету, на волю і незалежнасьць.

Ёсьць чым ганарыцца, ёсьць што сьвяткаваць.

Дарагія Суродзічы, абавязкам кожнага з нас ёсьць зьдзейсьніць гэты апошні высілак, які зробіць нас вольнымі людзьмі. У краінах сьвету, дзе Вы пражываеце, дайце да ведама Вашым уладам пра нязносныя адносіны лукашэнкаўскай намэнклятуры да нашай моладзі, найлепшых дачок і сыноў Беларусі, да нашай мовы і да нашай спадчыны.

Адначасна, зьвярніцеся да Вашых урадаў, каб далі да ведама лукашэнкаўскаму рэжыму, што сьвет не будзе вечна талераваць зьдзеку на нашых вуліцах і праспэктах над мірнымі дэманстрантамі, якія 25 Сакавіка будуць жадаць урачыста адзначыць 90-ую гадавіну БНР, наш Дзень волі і незалежнасьці.

Разам мы асягнем нашую мэту – волю і дэмакратыю для нашага народу.

Жыве Беларусь!

Івонка Сурвілла, Старшыня Рады БНР

20 лютага 2008 году

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы12

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі: Лукашэнку трэба судзіць па лукашысцкіх законах, але пасадзіць на кол61

Еўрапейская краіна, дзе мядзведзі свабодна блукаюць і якая зрабіла на іх турбізнэс

У Пухавіцкім раёне на пажары загінула 12-гадовая дзяўчынка з бабуляй

Пуцін пасмяротна ўзнагародзіў загінулага намесніка кіраўніка ВМФ другой «Залатой зоркай» Героя Расіі5

«Не знайшлося лідара, здольнага гэта зрабіць». Лябедзька расказаў, калі прайграла дэмакратыя ў Беларусі і пры чым тут Пазняк100

У паводцы ў Тэхасе, што накрыла дзіцячы летнік, загінулі найменей 51 чалавек, 27 дзяўчынак прапалі без вестак

Стасевіч стаў рэкардсменам Беларусі па колькасці матчаў. Яму падарылі лукашэнкаўскі мерч, хаця дома футбаліст у чорным спісе1

Беларусь — не ўскраіна, а цэнтр еўрапейскай гісторыі, сцвярджае гісторык Цімаці Снайдэр38

У Краснадарскім краі жорсткую пасадку зрабіў самалёт ДТСААФ з парашутыстамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы12

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць