Грамадства88

Лукашэнка: Я ад усёй душы хачу павіншаваць вас з нашым старажытным, народным святам Купалле

4 ліпеня Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у свяце «Александрыя збірае сяброў» у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна. Прэзідэнт наведаў святочныя мерапрыемствы і стаў гледачом мюзікла «Папараць-кветка».

Адкрываючы свята, Лукашэнка падкрэсліў, што беларускі народ беражліва захоўвае жывую фальклорную традыцыю, не забывае свае песні, казкі, звычаі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне.

«І гэта наша вялікае багацце, - адзначыў ён. - Гэтая традыцыя па-сапраўднаму жыве да таго часу, пакуль ўбірае ў сябе нешта новае з дня сённяшняга. І фестываль у Александрыі з году ў год дэманструе нам, наколькі вялікі патэнцыял традыцыйнай беларускай культуры і шырокія яго магчымасці для творчых пошукаў».

На думку беларускага прэзідэнта, традыцыйнае, народнае, мастацтва «самае дэмакратычнае», паколькі «ў ім ёсць месца кожнаму, хто прыклаў сілы і авалодаў сапраўдным майстэрствам». Лукашэнка лічыць, што «народная творчасць блізка ўсім, таму што яно ідзе заўсёды ад душы, ад самога чалавека».

Першае свята «Александрыя збірае сяброў» адбылося шэсць гадоў таму. «З звычайнага канцэрту мы стварылі творчы форум, на які імкнуцца трапіць не толькі беларускія артысты, але і артысты брацкіх рэспублік. Думаю, калі б мы запрашалі артыстаў далёкага замежжа, яны з задавальненнем прыехалі б сюды да нас у гэта цудоўнае месца», — адзначыў Лукашэнка.

Каментары8

Цяпер чытаюць

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі1

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Супраць 78-гадовай Ніны Багінскай завялі крымінальную справу17

Над Сікстынскай капэлай паставілі комін1

Кадыраў рыхтуе перадачу ўлады6

Прапаганда кпіць з колькасці зняволеных у Польшчы, забыўшыся паглядзець на беларускія турмы1

Прэм'ер Славакіі скокнуў у Дунай, каб даказаць, што здаровы5

«Мой дзед удзельнічаў у разгоне Усебеларускага з’езда!» Што расіяне пішуць пра Беларусь і беларускую гісторыю пад відэа Тамары Эйдэльман15

Авечкін падарыў Лукашэнку джэрсі са сваім аўтографам13

Украінскія дроны атакавалі Расію

«Засталося ўсяго 6 кватэр у горадзе». На выходныя 9 мая разабралі арэндныя кватэры ў Гродне, Брэсце і Мінску. Цэны ўражваюць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі1

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць