Меркаванні88

Віталь Цыганкоў: Санкцыі не працуюць? Скажыце гэта Ірану

Дзень пагадненьня з Іранам, я думаю, афіцыйна можна лічыць момантам, пасьля якога фразу «санкцыі не працуюць» можна афіцыйна забараніць ужываць.

Як высьвятляецца, працуюць, і яшчэ як. Іран таму — самы яркі і красамоўны прыклад. Як толькі заходнія краіны ўвялі рэальныя і ўзгодненыя эканамічныя санкцыі, перасталі купляць іранскую нафту, адключылі Ірану банкаўскую сыстэму SWIFT — дык нават аятолы (як сьцьвярджаюць некаторыя, зацятыя рэлігійныя фанатыкі) праявілі «канструктыўны рэалізм» і пайшлі на перамовы. І дзеля адмены санкцыяў «здалі пазыцыі», пайшлі на саступкі — і ня ў справе нейкіх там нястрашных палітвязьняў, а ў значна больш сур’ёзных рэчах: адмовіліся ад магчымасьці распрацаваць ядзерную зброю.

Так што санкцыі працуюць. Вядома, не для тых краінаў, якія даўно не турбуе матэрыяльны дабрабыт і дзе страты радасьцяў матэрыяльнай цывілізацыі ніхто і не заўважыць (як Судан ці Паўночная Карэя).

Санкцыі працуюць для краінаў, насельніцтва якіх прывыкла да нейкага матэрыяльнага ўзроўню і дабротаў цывілізацыі. Але — рэальныя эканамічныя санкцыі, а не (як у беларускім варыянце) візавыя абмежаваньні для пары дзясяткаў асобаў, якіх «і тут някепска кормяць». Таму я ўпэўнены, што як толькі б зьявілася пагроза сапраўдных эканамічных санкцыяў (напрыклад, не купляць беларускія нафтапрадукты, якія складаюць 40 працэнтаў экспарту), то ў той жа дзень Статкевіча ды іншых палітвязьняў вызвалілі б, яшчэ ссабойку ў дарогу далі, а можа, і на дзяржаўнай машыне дадому завезьлі. І турэмнікі сказалі б на разьвітаньне: «Прабач, нічога асабістага — толькі бізнэс».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Дырэктарка эталоннага калгаса ў Добрушы 12 гадоў хавала падзеж і збівала падначаленых. Аднаго спрабавала накарміць сіласам22

Дырэктарка эталоннага калгаса ў Добрушы 12 гадоў хавала падзеж і збівала падначаленых. Аднаго спрабавала накарміць сіласам

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін не бачыць сэнсу ў сустрэчы з Зяленскім 4

«Першы месяц мяне шакаваў». Беларуска распавяла, колькі зарабляе на здачы кватэры на суткі ў Гродне10

Маладзечанец Дзмітрый «Аса» Асанаў паклаў непераможнага Лаіда Дуадзі ў трэцім раўндзе2

«Мы недаацэньваем маштаб асобы Кадырава. Тое, што нам здавалася немагчымым, магчыма»11

Каго больш цэняць жанчыны — тых, хто кажа «Я цябе кахаю», або тых, хто мые посуд?8

Таямнічая і ўплывовая Меланія. Новы падыход жонкі прэзідэнта Трампа да ролі першай лэдзі

Пяскоў: Пуцін запрасіў Зяленскага ў Маскву «пагаварыць, а не капітуляваць»7

«Мінская праўда» апублікавала прэс-рэліз Аб'яднанага пераходнага кабінета і пахваліла яго працу4

Арына Сабаленка трэці год запар выйшла ў фінал US Open6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктарка эталоннага калгаса ў Добрушы 12 гадоў хавала падзеж і збівала падначаленых. Аднаго спрабавала накарміць сіласам22

Дырэктарка эталоннага калгаса ў Добрушы 12 гадоў хавала падзеж і збівала падначаленых. Аднаго спрабавала накарміць сіласам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць