Свет2828

У Расіі выпусцілі жэтон у гонар збліжэння расійскага бамбавіка і амерыканскага карабля ФОТА

У Маскоўскім манетным двары (ММД) пацвердзілі паведамленні пра выпуск памятнага жэтона «Урок міралюбнасці» ў гонар збліжэння расійскага бамбавіка Су-24 і амерыканскага эсмінца «Дональд Кук» 12 красавіка 2014 года.

lleo.binoniq.net

Супрацоўніца гандлёвага салона Маскоўскага манетнага двара пацвердзіла, што жэтон «Урок міралюбнасці» быў выпушчаны ММД. Паводле яе слоў, гэта быў абмежаваны тыраж — 500 штук. У цяперашні час усе жэтоны набытыя, і невядома, ці будуць выпускацца новыя.

На сайце Маскоўскага манетнага двара інфармацыя пра гэты жэтон адсутнічае. Супрацоўніца гандлёвага салона патлумачыла, што на сайце прадстаўленая далёка не ўся прадукцыя, якая ёсць у салоне. Кошт жэтона ў інтэрнэт-крамах складае ад 600 да 1000 рублёў.

Раней, 23 ліпеня, пра жэтоны «Урок міралюбнасці» пісаў блогер Леанід Каганаў. Паводле яго даных, жэтон выйшаў тыражом 5000 штук.

«Вы не недачулі. Памятны. Манетны. Жэтон. Накладам 5000. У гонар падзеі, калі наш ваенны самалёт падляцеў у мірны час занадта блізка да чужога карабля, а той не стаў у яго страляць!» — адзначаў ён.

Гаворка ідзе пра інцыдэнт, які адбыўся 12 красавіка 2014 года ў Чорным моры, у нейтральных водах якога з 10 красавіка знаходзіўся амерыканскі эсмінец «Дональд Кук». Тады расійскі бамбавік Су-24 здзейсніў блізкі аблёт эсмінца, пасля чаго Пентагон абвінаваціў Расію ў парушэнні ўласных традыцый і міжнародных дамоваў.

«Расійская газета» пісала, што на борце Су-24 не было бомбаў і ракет, але пад фюзеляжам вісеў адзін кантэйнер з комплексам радыёэлектроннай барацьбы «Хібіны». Газета сцвярджала, што бамбавік зблізіўся з суднам і выключыў яго інфармацыйна-кіравальную сістэму і сродкі супрацьпаветранай абароны, пасля чаго 12 разоў зымітаваў ракетную атаку.

Каментары28

Цяпер чытаюць

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс150

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

«Як цяпер з гэтым жыць?» Беларусы знайшлі на доларавай купюры выяву Жлобінскага райвыканкама5

Чарнобыль не дае пра сябе забыць. У грыбах з Веткі радыяцыя перавышала норму ў 82 разы1

Грэф расказаў Пуціну пра існуючую магчымасць атрымаць неўміручасць праз 6‑7 гадоў9

У Брэсце каля шматпавярховіка выкінулі цэлую калонію кажаноў. Гэта вельмі дрэнна 10

Польшча перадала Беларусі ноту аб выдачы асоб, падазраваных у дыверсіях у Польшчы

МЗС аблаяла Літву7

Глядзіце, як казачна ўпрыгожылі да навагодніх свят гандлёвы цэнтр Galleria ў Мінску4

Дэлегацыя вайскоўцаў ЗША прыехала ў Кіеў абмяркоўваць план спынення вайны ва Украіне3

«Акулёнак ту-ру-ру-ру». Як з 90‑секунднага дзіцячага роліка вырас 400‑мільённы бізнэс2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс150

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць