Грамадства88

Міністар унутраных спраў Нямеччыны заклікаў усе эўрапейскія газэты перадрукаваць карыкатуры на прарока Мухамэда

На думку Вольфганга Шойбле, перадрукоўка карыкатураў стане акцыяй пратэсту эўрапейскай прэсы супраць гвалту.

На думку Вольфганга Шойбле, перадрукоўка карыкатураў стане акцыяй пратэсту эўрапейскай прэсы супраць гвалту. Аднак малюнкі мусяць суправаджацца тэкстам: «І мы лічым гэтыя карыкатуры брыдкімі. Але нашая прыхільнасьць да прынцыпаў свабоды слова ня ёсьць нагодай для гвалту».

Пасьля зьяўленьня інфармацыі аб падрыхтоўцы замаху на аднаго з аўтараў карыкатураў на прарока Мухамэда буйнейшыя дацкія газэты перадрукавалі скандальныя малюнкі. Паліцыя затрымала пяць падазраваных. Данія ў чарговы раз зазнала хвалю беспарадкаў. «Усе эўрапейскія газэты павінныя перадрукаваць карыкатуры прарока Мухамэда», — заявіў міністар унутраных спраў Нямеччыны Вольфганг Шойбле ў інтэрвію нямецкаму штотыднёвіку Die Zeit. Аднак, на думку міністра, малюнкі мусяць суправаджацца абавязковай прыпіскай: «І мы лічым гэтыя карыкатуры брыдкімі. Але нашая прыхільнасьць да прынцыпаў свабоды слова ня ёсьць нагодай для гвалту».

30 верасьня 2005 г. дацкая газэта Jullands‑Posten надрукавала 12 карыкатур на прарока Мухамэда. Пазьней малюнкі зьявіліся ў адной з нарвэскіх газэтаў. Публікацыі выклікалі хвалю абурэньня ў мусульманскім сьвеце. За забойства аўтараў малюнкаў прапаноўваліся вялізныя грошы.

Тым часам, у Беларусі за перадрук карыкатураў на прарока Мухамэда была зачыненая газэта «Згода», а былы намесьнік рэдактара газэты Аляксандар Зьдзьвіжкоў быў асуджаны на тры гады зьняволеньня ў калёніі узмоцненага рэжыму. 22 лютага 2008 г. калегія судзьдзяў Вярхоўнага суду зьмяніла тры гады турмы трыма месяцамі арышту, якія А.Зьдзьвіжкоў ужо адседзеў у СІЗА, пакуль ішло сьледзтва.

Сямён Печанко, паводле «Коммерсант»

Каментары8

Цяпер чытаюць

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Усе навіны →
Усе навіны

Былая пракурорка анексаванага Крыма Наталля «Няш-мяш» Паклонская стала Радведай14

Колькасць працоўных мігрантаў вырасла ў Беларусі ў паўтара раза. Расце і злачыннасць сярод замежнікаў9

«Аднавілі грамадскі парадак, не саступіўшы патрабаванням новых выбараў». Што піша Грокіпедыя пра пратэсты, Лукашэнку, мову і як дзеліць спадчыну ВКЛ12

Мінск рыхтуе маштабную перабудову Чыжоўкі цягам дзесяці гадоў5

Гульцы мінскага «Дынама» выратавалі і прытулілі кацяня3

У фавелах Рыа-дэ-Жанэйра адбываецца ваенізаваная паліцэйская аперацыя. Вядома пра 64 загінулых3

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м25

Жанчыны з пакалення Z і міленіялаў пераварочваюць сусветны рынак мастацтва2

Беларус пагарэў на вырошчванні канопляў у Шры-Ланцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць