Грамадства66

Лукашэнка даў заданне наконт чарговага перапісу насельніцтва

Аляксандр Лукашэнка даручыў да канца жніўня прадставіць задуму правядзення перапісу насельніцтва краіны, які пройдзе ў 2019 годзе. Такую задачу кіраўнік дзяржавы паставіў 13 жніўня, прымаючы з дакладам старшыню Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іну Мядзведзеву.

Прэзідэнт паставіў строгія задачы па эканоміі сродкаў пры правядзенні гэтага перапісу. Ён таксама даручыў прапрацаваць пытанні правядзення перапісу ўласнымі сіламі работнікаў органаў дзяржаўнага кіравання і мясцовых Саветаў. Такім чынам, перапіс павінен быць праведзены на міжнародным узроўні, але пры максімальным зніжэнні затрат на яго.

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што ў краіне дастаткова сіл і сродкаў, каб зрабіць усё якасна і своечасова, аднак галоўнае - падысці да пытання па-зямному і па-гаспадарску.

Перапіс насельніцтва пройдзе па той схеме і з дапамогай тых метадаў, якія прапануюць урад і Белстат, зыходзячы з рэалій сённяшняга дня.

Аляксандр Лукашэнка даручыў у самыя кароткія тэрміны прадставіць новую задуму правядзення перапісу.

Як далажыла Іна Мядзведзева, Эканамічным і сацыяльным саветам ААН прынята рэзалюцыя аб праграме правядзення перапісу насельніцтва і жыллёвага фонду да 2020 года. У Беларусі перапіс праводзіцца раз у 10 гадоў і ў год, які заканчваецца на 9. Такім чынам, наступны перапіс насельніцтва будзе праводзіцца ў 2019 годзе.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Стала вядома імя юбілейнага, 150‑тысячнага расіяніна, які загінуў на вайне з Украінай. Гэта цэлы камандзір дывізіі9

Стала вядома імя юбілейнага, 150‑тысячнага расіяніна, які загінуў на вайне з Украінай. Гэта цэлы камандзір дывізіі

Усе навіны →
Усе навіны

Піт Паўлаў: «У N.R.M. былі і дзікая папулярнасць, і наватарства. Зробім апошнія канцэрты прыгожымі»2

У ЗША ў аварыю трапіў грузавік з лабараторнымі малпамі. Частка жывёл разбеглася4

Ці ёсць сувязь паміж бабрамі і кажанамі? Аказваецца, самая непасрэдная3

У МЗС заявілі, што Літва закрыла мяжу з Беларуссю, бо хоча грошай ад ЕС9

Арына Сабаленка трапіла пад санкцыі і страціла частку рэйтынгавых балаў2

Аб'явілі збор на дапамогу былому палітвязню Мікалаю Казлову5

Як беларус ператварыў старую школу ў ферму крэветак3

Ecolines аб'явіў, што на 30 кастрычніка адзін ягоны рэйс з Мінска ў Вільню застанецца

Над Ямайкай пранёсся разбуральны ўраган «Меліса»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя юбілейнага, 150‑тысячнага расіяніна, які загінуў на вайне з Украінай. Гэта цэлы камандзір дывізіі9

Стала вядома імя юбілейнага, 150‑тысячнага расіяніна, які загінуў на вайне з Украінай. Гэта цэлы камандзір дывізіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць