Навука і тэхналогіі11

Беларуска-ізраільскі Viber амаль дагнаў Skype

Штомесяц ім карыстаюцца 249 млн чалавек, «скайпам» — 300 млн.

Bloomberg склаў рэйтынг папулярнасці мэсэнджараў — праграм для абмену паведамленнямі для камп’ютараў і смартфонаў. У пяцёрцы лідараў два «кітайцы», два амерыканскія сэрвісы і адзін — з беларускімі каранямі.

Самы папулярны мэсэнджар свету — кітайскі QQ з 843 млн карыстальнікаў штомесяц. Следам за ім WhatsApp з 800 млн і Facebook Messenger з 700 млн. Апошнія два належаць Facebook. Inc, чыёй сацсеткай карыстаюцца 1,5 млрд чалавек. На чацвёртым месцы кітайскі WeChat з 600 млн карыстальнікаў.

Што дзіўна, у рэйтынг Bloomberg не трапіў Skype — папулярны мэсэнджар, якім валодае кампанія Microsoft. Прычыны гэтага не называюцца (быць можа, Bloomberg палічыў яго не прыстасаваным для смартфонаў, дзе мэсэнджар дагэтуль працуе з перабоямі?). Тым не меней, Skype мае каля 300 млн карыстальнікаў, актыўных штомесяц.

Адсутнасць у рэйтынгу Skype паставіла беларуска-ізраільскі Viber на пятае месца з 249 млн карыстальнікаў, актыўных штомесяц. На студзень такіх было 236 млн, а яшчэ ў пачатку 2014 года — трохі менш за 100 млн, калі японскі тэлекам-гігант Raketen набыў мэсэнджар за 900 млн даляраў.

QQ і WeChat належаць адной кампаніі — Tecent. Яны надзвычай папулярныя ў Кітаі — Facebook і WhatsApp там заблакаваныя. WeChat паказаў шалёны рост — за апошні квартал, з красавіка па ліпень ён вырас на 37% карыстальнікаў.

***

Viber быў запушчаны ў канцы 2010 года. На сёння ён даступны для настольных камп’ютараў з Windows, Linux і MacOS, смартфонаў на Android, iOS, Windows Phone і іншых аперацыйных сістэмах. Праграма дазваляе бясплатна абменьвацца паведамленнямі, рабіць аўдыё- і відэавыклікі, за пэўную плату тэлефанаваць праз інтэрнэт на мабільныя і хатнія тэлефоны па ўсім свеце. Галоўны офіс Viber месціцца на Кіпры, цэнтры распрацоўкі ёсць у Мінску і Брэсце, а таксама ў Ізраілі. Кампанія ўваходзіць у Парк высокіх тэхналогій.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Па калена ў гноі і заробак 200 рублёў». Жывёлавод з-пад Салігорска паказаў сваю ферму ва ўсёй красе4

«Па калена ў гноі і заробак 200 рублёў». Жывёлавод з-пад Салігорска паказаў сваю ферму ва ўсёй красе

Усе навіны →
Усе навіны

Што сабой уяўляюць тыя метэазонды, якія прылятаюць з Беларусі ў Літву? Расказвае Бесараб5

Былы стачкамавец з Салігорска загінуў на вайне з Украінай28

У Мінску пабудуюць царкву ў грузінскім стылі. Яе архітэктар праектуе храмы на акупаваных тэрыторыях Украіны17

Трамп і Сі сустрэліся ў Паўднёвай Карэі і рассталіся моўчкі. Трамп загадаў аднавіць ядзерныя выпрабаванні3

Аднаго з лідараў стачкама «Беларуськалія» вызвалілі з іміграцыйнай турмы ў ЗША1

Як беларусы ўшанавалі расстраляных паэтаў ФОТЫ9

Піт Паўлаў: «У N.R.M. былі і дзікая папулярнасць, і наватарства. Зробім апошнія канцэрты прыгожымі»3

У ЗША ў аварыю трапіў грузавік з лабараторнымі малпамі. Частка жывёл разбеглася5

Ці ёсць сувязь паміж бабрамі і кажанамі? Аказваецца, самая непасрэдная3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Па калена ў гноі і заробак 200 рублёў». Жывёлавод з-пад Салігорска паказаў сваю ферму ва ўсёй красе4

«Па калена ў гноі і заробак 200 рублёў». Жывёлавод з-пад Салігорска паказаў сваю ферму ва ўсёй красе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць