Эканоміка

Нацбанк: Ніякіх аб'ектыўных перашкодаў для паўнавартаснай працы візавых цэнтраў у Беларусі няма

«Тым, хто аказаўся не гатовы да працы ў новых умовах, хацелася б нагадаць, што валютнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь не ўтрымлівае абмежаванняў для візавых цэнтраў на куплю замежнай валюты для выканання сваіх абавязацельстваў перад замежнымі пасольствамі. Гэта значыць, ніякіх аб'ектыўных перашкодаў для паўнавартаснай працы дадзеных юрыдычных асоб сёння няма», — заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення валютнага рэгулявання і валютнага кантролю Нацыянальнага банка Анатоль Мароз, каментуючы інфармацыю аб прыпыненні візавымі цэнтрамі прыёму дакументаў на афармленне віз ад насельніцтва пасля ўступлення ў сілу пастановы рэгулятара №515.

Кіраўнік галоўнага ўпраўлення звярнуў увагу, што да ўступлення ў сілу пастановы №515 візавыя цэнтры ўсталёўвалі кошты на свае паслугі ў замежнай валюце, але з аплатай беларускімі рублямі па курсе на дату аплаты. Пры гэтым плата непасрэдна за візы бралася толькі ў замежнай валюце. «Разам з тым варта падкрэсліць, што згодна з артыкулам 141 Грамадзянскага кодэкса беларускі рубель з'яўляецца законным плацежным сродкам, абавязковым да прыёму па намінальным кошце на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Гэта азначае, што візавыя цэнтры і раней — да ўступлення ў сілу пастановы №515 — павінны былі прадугледжваць магчымасць аплаты за візы як у замежнай валюце, так і ў беларускіх рублях», — канстатаваў Анатоль Мароз. Калі б гэты падыход выконваўся, упэўнены ён, ніякіх цяжкасцяў з пераходам да новых правілах працы ні ў каго не ўзнікла б.

Нядаўняй пастановай НБ РБ з 16 верасня скасавана магчымасць прыёму юрыдычнымі асобамі ад фізічных асоб замежнай валюты для аплаты консульскіх і іншых збораў пры афармленні дакументаў, неабходных для выезду за мяжу. Пры гэтым захавана магчымасць прыёму замежнай валюты ад фізічных асоб непасрэдна дыпламатычнымі і іншымі афіцыйнымі прадстаўніцтвамі замежных дзяржаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Вар’яцкая афёра». Лукашэнка пракаментаваў закрыццё літоўскай мяжы8

«Вар’яцкая афёра». Лукашэнка пракаментаваў закрыццё літоўскай мяжы

Усе навіны →
Усе навіны

Памежны пераход у Беняконях закрыты цалкам13

«Вялікія рызыкі тупа страціць тавар». Спыталі кантрабандыста і памежніка, навошта Беларусь закідвае Літву і Польшчу зондамі11

Ціханоўская: Мы падтрымліваем санкцыі пры захаванні межаў адкрытымі для пасажырскіх перавозак15

Выйшла на свабоду палітзняволеная маці траіх дзяцей Юлія Лаптановіч. Яна ўжо выехала да сям'і за мяжу4

Украінцы збілі штурмавы верталёт Ка-529

Айцішнікі-мужчыны масава пачалі рабіць ботакс і пластычныя аперацыі — новы трэнд Крэмніевай даліны11

Які план супраць гібрыдных атак з Беларусі абвясціў літоўскі ўрад33

У Камеруне самы стары прэзідэнт у свеце перавыбраны на новы восьмы тэрмін5

Што з аўтобусамі ў Літву пасля закрыцця мяжы?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вар’яцкая афёра». Лукашэнка пракаментаваў закрыццё літоўскай мяжы8

«Вар’яцкая афёра». Лукашэнка пракаментаваў закрыццё літоўскай мяжы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць