Здароўе99

Дактары: Электронныя цыгарэты шкодзяць як курцу, так і навакольным

Курэнне электронных цыгарэт наносіць шкоду як курцу, так і навакольным, паведаміла 7 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску загадчыца лабараторыі артэрыяльнай гіпертаніі РНПЦ «Кардыялогія» Вольга Паўлава. 

Паводле яе слоў, звыштонкія часціцы, некаторыя хімічныя таксіны, якія выдзяляюцца электроннымі цыгарэтамі, небяспечныя для навакольных. У вадкасці для запраўкі электронных цыгарэт выяўленыя цяжкія металы, а ў аэразолях, якія генерыруюць электронныя цыгарэты, утрымліваецца высокатаксічны нікацін, які выклікае развіццё і падтрыманне псіхічнай і фізічнай нікацінавай залежнасці. 

Асабліва небяспечныя электронныя цыгарэты для падлеткаў, у якіх адбываецца развіццё нікацінавай залежнасці нават у выніку адзінкавых выпадкаў курэння электронных цыгарэт. Гэта абумоўлена ўтрыманнем у іх высокатаксічнага нікаціну, сказала доктар. 

Шкода ад курэння цыгарэт у цэлым для арганізму і сардэчна-сасудзістай сістэмы ў прыватнасці з'яўляецца даказаным навуковым фактам. Для падлеткаў курэнне — самы магутны фактар з тых, што ўплываюць на развіццё сардэчна-сасудзістай паталогіі ў будучыні, адзначыў загадчык кафедры кардыялогіі і рэўматалогіі Беларускай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Андрэй Прыстром. 

Доктар асобна адзначыў шкоду пасіўнага курэння. «Людзі, якія знаходзяцца з курцом у адным памяшканні, атрымліваюць шкодны эфект ад цыгарэт на 80—90%. Зразумела, гэту праблему трэба вырашаць», – сказаў доктар. 

Ён звярнуў увагу на тое, што ў беларускіх гарадах ёсць толькі асобныя зоны, дзе забаронена курэнне. Тым часам у тых еўрапейскіх гарадах, дзе курэнне забароненае ў грамадскіх месцах, за адзін-два гады паменшылася колькасць людзей, шпіталізаваных з інфарктам міякарда, сказаў Прыстром.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку78

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтапэн замест партрэта. У Белым доме вытанчана паздзекаваліся з Джо Байдэна15

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА7

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст1

У Вялікабрытаніі з'явіўся вайсковы аташэ ў Беларусі12

У Nvidia праблема: занадта шмат грошай3

Зянковіч назваў імя правакатара, з якога пачалася справа змоўшчыкаў супраць Лукашэнкі. Яго кар'ера цяпер пайшла ўгару29

Віктар Каліна заявіў, што ніколі не называў Лукашэнку тараканам13

«Засраны ўвесь лес, такой колькасці «мін» ніколі не бачыў». Спартыўны каментатар расказаў, як два дні стаяў на латвійска-беларускай мяжы14

Аднаго з лідараў страйкама «Беларуськалія» змясцілі ў іміграцыйную турму ЗША17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку78

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць