Свет1111

Сноўдэн заяўляе, што гатовы сесці ў турму, каб вярнуцца ў ЗША

У інтэрвію Бі-бі-сі былы супрацоўнік Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША Эдвард Сноўдэн прызнаўся, што зарабіў шмат грошай, што расейскія спэцслужбы выходзілі на кантакт зь ім у Маскве, аднак ён сьцьвярджае, што не заключаў зьдзелак з ФСБ і не распавёў ім больш за тое, што ўжо вядома журналістам.

На пытаньне аб тым, ці спакойна ён сьпіць уначы, Сноўдэн адказаў, што чалавек, на якога ідзе паляваньне, жыве толькі сёньняшнім днём.

Сноўдэн таксама распавёў аб магчымасьцях брытанскіх спэцслужбаў, якія здольныя сачыць за людзьмі пры дапамозе іх мабільных тэлефонаў, і карыстальнікі смартфонаў амаль ніяк ня могуць перашкодзіць спэцслужбам атрымаць поўны кантроль над іх прыладамі.

Сноўдэн сказаў, што брытанскае Ўпраўленьне ўрадавай сувязі (GCHQ) можа ўзломваць тэлефоны бязь ведама іх уладальнікаў.

Паводле яго, спэцслужбы карыстаюцца адмысловым «камплектам смурфаў» — кодавы назоў інструмэнтаў сачэньня, дадзены ім у гонар мультыплікацыйных пэрсанажаў.

Сноўдэн таксама заявіў, што гатовы сесьці ў турму, каб вярнуцца ў ЗША.

«Я згодны пайсьці ў турму, і казаў пра гэта ураду шмат разоў, — сказаў Сноўдэн. — Чаго я не хачу, дык гэта стаць стрымліваючым фактарам для людзей, якія спрабуюць паступаць правільна ў цяжкіх сытуацыях».

Сноўдэн сказаў, што яшчэ чакае адказу ад міністэрства юстыцыі ЗША на сваю прапанову.

Раней сёлета былы генэральны пракурор ЗША Эрык Холдэр дапусьціў магчымасьць заключэньня са Сноўдэнам зьдзелкі аб прызнаньні віны.

У ЗША Сноўдэну прад’яўленыя некалькі сур’ёзных абвінавачваньняў, што пагражае яму 30 гадамі ў турме.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку35

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

Чэмпіёнка па тайскім боксе перабіла тату з тварам Лукашэнкі ў сябе на назе7

ААН апраўдваецца — Белы дом западозрыў арганізацыю ў сабатажы праз праблемы падчас выступу Трампа2

Лукашэнка зноў ляціць да Пуціна7

Расійскія дроны перасталі залятаць у Беларусь, хоць Украіну па-ранейшаму атакуюць3

Аўтобусы ўжо займаюць чаргу перад польскай мяжой

У Наварасійску атака беспілотнікаў: два чалавекі загінулі4

Наўроцкі: Расія ставіцца да цэлых нацый як да сваёй каланіяльнай уласнасці19

Важыць 73 кг, і гэта пасля таго, як патаўсцеў у шпіталі. Анжаліка Борыс распавяла пра сустрэчу ў турме з Анджэем Пачобутам9

У Сейме Літвы прапанавалі, каб пасля 5 гадоў жыцця ў краіне здавалі экзамен па літоўскай для падаўжэння ДНЖ24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку35

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць