Афіша

Прэзентацыя «ARCHE» ў Галерэі «Ў» — 9 кастрычніка

9 кастрычніка ў 18.00у галерэі сучаснага мастацтва «Ў» у Мінску (пр-т Незалежнасці, д. 37а) адбудзецца прэзентацыя спецыяльнага нумара «ARCHE» пад назвай «Польшча ў Другой сусветнай вайне». Прэзентацыя арганізуецца па ініцыятыве і пры ўдзеле Пасольства Польшчы ў Беларусі.

Нумар, выдадзены з нагоды 70-годдзя заканчэння Другой сусветнай вайны, утрымлівае артыкулы польскіх і беларускіх гісторыкаў і ахоплівае сваім зместам асноўныя вехі з гісторыі польскага ўзброенага чыну падчас Другой сусветнай вайны.

Чытач знойдзе ў ім артыкулы, прысвечаныя чыста вайсковай праблематыцы (гісторыя стварэння і баявога шляху паасобных вайсковых фармаванняў), а таксама даследаванні, якія тычацца ваенна-палітычнай сітуацыі ў Польшчы напярэдадні і падчас Другой сусветнай вайны. Разгледжана як гісторыя рэгулярных вайсковых фармаванняў, якія дзейнічалі на розных франтах вайны, так і гісторыя незалежніцкага партызанскага руху.

Сярод іншага, у нумары змешчаны тэматычныя карты, шматлікія фотаздымкі і ілюстрацыі.

У рамках прэзентацыі будзе таксама прадстаўлена кніга аднаго з аўтараў спецыяльнага выпуску часопіса «ARCHE», гісторыка Ігара Мельнікава «Мяжа ля Заслаўя 1921-1941 гг.».

Сардэчна запрашаем да ўдзелу ў прэзентацыі, уваход вольны.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Людзі здзіўляюцца таму, што ў вёсках на Браслаўшчыне няма платоў. Чым гэта можна патлумачыць?3

Нябензя назваў расійскі «мемарандум» «найлепшай прапановай» для Кіева

Мілыя ці пачварныя? Чаму лялькі Labubu сталі сусветнай сенсацыяй4

Колькі каштуе хатняя аптэчка ў Беларусі, Літве і Польшчы? Параўналі цэны1

Трамп: Я арганізаваў мірную дамову паміж Конга і Руандай. Але Нобеля мне за гэта не дадуць8

Мінгандлю абурылася завышэннем у 8 разоў цаны на чырвона-зялёныя сцяжкі5

У Іране адбыўся землятрус магнітудай 5,2. Адразу пайшлі чуткі2

«Доўгая дарога па ўсім свеце». Беларуска з адным заплечнікам аб'ездзіла 40 краін2

Будучыня Ірана: тры сцэнары пасля магчымага краху рэжыму мулаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю93

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць