Улада66

Лукашэнка: Выбары для мяне закончыліся напярэдадні выбараў

Аляксандр Лукашэнка, выступаючы сёння на святочным канцэрце «Разам у новы дзень» з нагоды ўступлення на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, заявіў, што выбары для яго закончыліся напярэдадні выбараў.

«Няма той залы, у якую мы маглі б запрасіць усіх тых, хто душой і сэрцам, працай дакрануўся да гэтай вельмі важнай палітычнай кампаніі», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым ён адзначыў, што многія, напэўна, так яшчэ і не зразумелі гэтай кампаніі. «Вы проста не зразумелі, што вы здзейснілі, як вы зрабілі гэты дзень і будучыню нашай краіны», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што быў добра інфармаваны аб ходзе выбарчай кампаніі, хоць і не мог умешвацца ў яе ход. «Я папярэдзіў кіраўнікоў майго штаба, Адміністрацыі прэзідэнта, губернатараў, іншых, хто меў дачыненне да кампаніі, сказаўшы аб тым, што выбары для мяне закончыліся напярэдадні выбараў, выбары гэтыя будуць вашы, вы іх павінны правесці, каб ніхто не паказаў пальцам у наш бок, што ў нас дыктатура і нікому не даюць рот адкрыць. Я вельмі пільна назіраў за работай у рэгіёнах — ад вёсак да сталіцы. Дзе б я ні знаходзіўся, я быў інфармаваны, як ідзе работа ў перадвыбарных штабах», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў важнасць таго, што выбарчая кампанія прайшла ціха і спакойна. «Тое, што народ прыйшоў ціха і паказаў, хто ў доме гаспадар, не значыць, што не было той вялікай работы, каласальнай працы па арганізацыі перадвыбарнай кампаніі», — падкрэсліў ён.

Ён яшчэ раз выказаў словы ўдзячнасці ў адрас выбаршчыкаў, якія падтрымалі яго на выбарах: «Я, напэўна, не знайду тых слоў, каб падзякаваць усім вам так, каб вы адчулі, як я вам удзячны за тое, што мы зрабілі. І не толькі таму, што вы садзейнічалі выбранню мяне прэзідэнтам, не ў гэтым справа. Галоўнае, што вы прымусілі ўвесь свет прызнаць сумленнасць выбараў і прымусілі ўвесь свет гаварыць пра Беларусь».

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі скончылі будаўніцтва самага высокага моста ў свеце4

Візавы цэнтр Іспаніі ў Маскве, якім карысталіся многія беларусы, спыніў прыём дакументаў4

Спецслужбы Украіны заявілі пра сваю датычнасць да выбухаў на чыгунцы ў Расіі3

Зваротны зыход: Польшча стала нечаканым прытулкам для ізраільцян9

«Я зноў ратую людзей». Чэмпіёнка муай-тай восем гадоў працавала на «хуткай» у Беларусі, а цяпер робіць гэта ў Польшчы

Лявону Вольскаму — 60 гадоў13

Украінскія пляжныя футбалісты адмовіліся гуляць з Беларуссю. Таму Беларусь становіцца бронзавым прызёрам Суперфіналу Еўралігі21

У Ленінградскай вобласці сышоў з рэек яшчэ адзін цеплавоз, машыніст загінуў2

Нарадзіўся ў Данецку, падтрымлівае рускі свет — што вядома пра дацэнта БДУ, які дапамагае тапіць у судзе журналіста Ільяша?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага28

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць