Улада77

Віганд: Пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з Беларуссю гатовае да падпісання

Тэксты пагадненняў аб спрашчэнні візавага рэжыму і аб рэадмісіі паміж Беларуссю і ЕС гатовыя да парафіравання і падпісання, заявіў на брыфінгу 9 снежня ў Мінску дырэктар дэпартамента Расіі, Усходняга партнёрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Гунар Віганд.

Паводле яго слоў, адзінай перашкодай з'яўляецца тое, што дыпламатычныя пашпарты ў Беларусі пакуль не адпавядаюць тым «высокім патрабаванням у сферы бяспекі», якія павінны прад'яўляцца нароўні са звычайнымі пашпартамі грамадзян Беларусі.

Нагадаем, Беларусь і Еўрасаюз працягваюць працу над пагадненнем аб палягчэнні візавага рэжыму ўжо некалькі гадоў.

22 мая гэтага года пасля саміту Усходняга партнёрства ў Рызе кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей заявіў журналістам, што пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі не былі парафіраваныя ў рамках форуму не па віне Беларусі. «Мы працавалі з Еўрасаюзам над пытаннем заключэння пагадненняў, — сказаў ён. — Гэта была ініцыятыва нашага прэзідэнта. Было праведзена некалькі кансультацый. Мы дастаткова паспяхова прасунуліся па пытаннях заключэння гэтых пагадненняў. І магу сказаць, што фактычна мы знаходзімся блізка да фінальнай стадыі».

Па словах Макея, беларускі бок па просьбе еўрапейскіх партнёраў нават пачаў працэдуру ўнутранага ўзгаднення гэтых дакументаў для таго, каб узважыць, наколькі яны адпавядаюць нацыянальным інтарэсам. «Але на нейкім этапе нашы партнёры знайшлі нейкія тэхнічныя зачэпкі, якія не дазволілі нам выйсці на парафіраванне гэтых пагадненняў на гэтым саміце, — адзначыў Макей. — Таму мы працягваем працу над імі, дамовіліся, што эксперты будуць сустракацца. Паверце, гэта абсалютна не па нашай віне».

Каментары7

Цяпер чытаюць

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»29

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»

Усе навіны →
Усе навіны

На базу, дзе стаіць самалёт Трампа, даставілі падазроны пакет з белым парашком. Некалькі чалавек захварэлі5

Палітычныя кулуары, адносіны з былымі і сённяшнімі — Наста Рагатко напісала дэбютную кнігу. І знялася для вокладкі аголенай34

У расійскім Іл-76, які збілі ў Судане, быў беларус

Дзіцячы сад у Брэсце ўсё ж будзе. Чыноўнікі кажуць, што пераканалі пенсіянераў4

Сёлета з Беларусі дэпартавалі больш за 3,6 тысячы замежнікаў1

У самым бедным раёне краіны адкрылі завод2

У Мазыры мужчына некалькі разоў ударыў нажом жонку, а потым кінуўся з ім на міліцыянера1

Успаміны Бэлы Шагал паказваюць нечаканы Віцебск. І раскрываюць яшчэ адну таямніцу карцін Шагала11

Памёр фотажурналіст Яўген Коктыш. Ён здымаў Быкава і Мулявіна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»29

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць