Грамадства

Барыс Тумар: Лідэраў дысыдэнтаў не выбіраюць, імі становяцца

Лідэрам дысыдэнцкага руху трэба ўспрымаць як свой посьпех амбіцыі маладога пакаленьня, што падрастае ў іхных партыях і асяродках. Раз ёсьць падрост, значыць, справа ня гіне, а разгортваецца. Барыс Тумар адказвае Аляксандру Фядуту.

Лідэрам дысыдэнцкага руху трэба ўспрымаць як свой посьпех амбіцыі маладога пакаленьня, што падрастае ў іхных партыях і асяродках. Раз ёсьць падрост, значыць, справа ня гіне, а разгортваецца. Барыс Тумар адказвае Аляксандру Фядуту.

Затрыманьне і зьбіцьцё Лябедзькі, крымінальная справа супраць яго па абвінавачваньні ў тэрарызьме, затрыманьне Вячоркі пасьля «Чарнобыльскага шляху», працяглае зьняволеньне лідэра Грамады Казуліна далі ясны адказ Аляксандру Фядуту. Фядута, нагадаем, заклікаў да ратацыі лідэраў партый – нехта, маўляў, мусіць узяць на сябе адказнасьць за паразы, маецца на ўвазе – за тое, што Лукашэнка ўсё яшчэ застаецца пры ўладзе.

Ратацыя лідэраў – заўжды добра. Але сёньня быць сапраўдным палітычным лідэрам – гэта сядзець у турме. Гэта быць Махатмам Гандзі. Гэта рызыкаваць здароўем штодзённа. Хто схоча стаць такім лідэрам? Амбіцыёзных асобаў у дысыдэнцкім руху не бракуе. Ня ўсе сярод іх здольныя. Ня ўсе сярод здольных мужныя. Ня ўсе сярод мужных ня выберуць шлях кампрамісаў пры сутыкненьні з жорсткай рэальнасьцю, з рэальнасьцю не аднаго дня, а далёкай пэрспэктывы.

Што вылучае сапраўдных дысыдэнцкіх лідэраў – дык гэта ахвярнасьць. У чым у чым, але ў асабістай мужнасьці лідэрам існых дэмакратычных партый не адмовіш. Увогуле ж лідэраў пратэсту не выбіраюць, імі становяцца. Апазыцыйнае лідэрства – сапраўднае, а не раўтавае – сёньня ў Беларусі мала дае і многага вымагае. Што тут сказаш, калі лідэры найбуйнейшых партый вымушаныя апранацца ня так, каб выглядаць найбольш эфэктна, а так, каб было зручна спаць на Акрэсьціна, куды кожнага зь іх, як паказвае практыка, могуць пасадзіць у любы момант.

Варта дадаць і іншае. Лідэрам дысыдэнцкага руху трэба ўспрымаць як свой посьпех ціск, крытыку і – як бяз гэтага – амбіцыі маладога пакаленьня, што падрастае ў іхных партыях і асяродках. Гэта не выява праблемаў, гэта прыкмета посьпеху. Раз ёсьць падрост, значыць, ваша справа ня гіне, а разгортваецца. Фатальна, калі падросту няма. Тады гэта ўжо ня лес, а ў лепшым выпадку парк, а ці выпаленае поле. Ніхто са «сваіх», у рамках сваёй сыстэмы ня кідае выкліку Пазьняку ці Лукашэнку. Ці ж гэта тое, пра што вы марылі?

Барыс Тумар, «Наша Ніва»

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ9

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі і Трамп збіраюцца абмеркаваць пастаўкі амерыканскай зброі ва Украіну

Расійскі летні наступ: як змянілася сітуацыя ва Украіне за месяц у чэрвені1

Невядомыя называюцца журналістамі жоўтай прэсы і пішуць беларусам з прапановай уступіць у каманду Сяргея Ціханоўскага16

Стала вядома пра вызваленне прэс-сакратара А1 Мікалая Брэдзелева6

На фронце загінуў намеснік галоўнакамандуючага ВМФ Расіі 6

Заўтра стане халадней, а з нядзелі зноў горача11

У Палтаве паказалі наступствы ўдару па горадзе

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня34

Форвард зборнай Партугаліі і «Ліверпуля» Дыёгу Жота загінуў у аўтакатастрофе праз некалькі дзён пасля свайго вяселля1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ9

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць