Свет2121

Украіна адмовілася ад расійскага газу па цане, прапанаванай «Газпромам»

Украіна не будзе купляць расійскі газ па цане, устаноўленай з 1 студзеня 2016 года ўрадам РФ. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк у праграме «10 хвілін з прэм'ер-міністрам» у нядзелю ўвечары.

Паводле яго слоў, Украіна назапасіла «дастатковы аб'ём» газу. Усяго ва ўкраінскіх сховішчах знаходзіцца каля 13 мільярдаў кубаметраў газу, заявіў Яцанюк.

«Ва ўкраінскіх газавых сховішчах цяпер у цэлым ёсць каля 13 млрд кубаметраў газу. Гэта на 2,3 млрд больш, чым было ў мінулым годзе», - падкрэсліў ён.

«Мы назапасілі дастатковы аб'ём газу», - падкрэсліў Арсень Яцанюк.

Прэм'ер адзначыў, што Украіна перастала купляць газ у Расійскай Федэрацыі.

«1 студзеня яны выставілі рахунак з коштам газу $ 212 за тысячу кубаметраў. Мы не купляем газ у Расіі, бо мы купляем газ у Еўрапейскім Саюзе танней, чым нам прапанавала Расія. Сярэдні кошт набыцця газу ў Еўрапейскім Саюзе каля 200 даляраў», - сказаў Арсень Яцанюк.

Каментары21

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Усе навіны →
Усе навіны

У некаторых раёнах Дзяржынска знікла святло1

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада17

Выйшаў на свабоду дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых2

Кітайскія нафтавыя кампаніі прыпыняюць закупкі расійскай нафты праз санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»4

Канал беларускіх сілавікоў заклікаў мабілізаваць усе сілы для дапамогі фронту30

Лукашэнка ўзяўся за школьныя абеды і прыдумаў, што рабіць з адкідамі ў сталоўках17

«Гэта жах». Кіраўнік Століна выказаўся пра раённую бальніцу, але схамянуўся і ўсё выдаліў5

Пад Стоўбцамі збіраліся знесці чарговую шляхецкую сядзібу. Апомніліся, толькі калі мясцовыя жыхары паднялі шум4

Колькасць бюджэтных месцаў на магістратуры будзе вызначаць дзяржава1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць