Свет1212

Нямецкі адвакат: Журналіст расійскага Першага канала правакуе нянавісць да бежанцаў

Марцін Лютле, які звярнуўся ў пракуратуру з нагоды сюжэту на Першым канале, распавёў у інтэрв'ю DW, чаму ён абвінавачвае расійскага карэспандэнта ў распальванні варожасці.

Марцін Лютле

Сюжэт берлінскага карэспандэнта расійскага Першага канала Івана Благога аб тым, што ў пачатку студзеня ў сталіцы Германіі мігранты з арабскіх краін выкралі і згвалцілі 13-гадовую рускамоўную дзяўчынку, выклікаў у Германіі вельмі бурную рэакцыю. Берлінская паліцыя абвергла звесткі аб выкраданні і згвалтаванні, якія змяшчаліся ў матэрыяле. Іншых дэталяў аб кароткачасовым знікненні дзяўчынкі ў паліцыі пакуль не паведамляюць, спасылаючыся на расследаванне, якое працягваецца.

Тым часам нямецкі адвакат Марцін Лютле (Martin Luithle) падаў у пракуратуру Берліна хадайніцтва аб праверцы законнасці гэтага сюжэту. У інтэрв'ю DW Лютле патлумачыў, што менавіта здалося яму падазроным.

— Чаму вы вырашылі падаць у пракуратуру заяву з патрабаваннем правесці праверку сюжэту расейскага Першага канала пра дзяўчынку, нібыта згвалтаваную мігрантамі?

— Я разглядаю тое, што адбылося, як сур'ёзнае ўмяшальніцтва ў нашу прававую дзяржаву і як вельмі небяспечныя дзеянні, і хацеў гэтаму супрацьстаяць.

— Якое канкрэтна злачынства вы ўгледзелі ў гэтым сюжэце?

— На мой погляд, тут мела месца распальванне міжнацыянальнай варожасці. Ці было на самай справе здзейснена злачынства (карэспандэнтам. — Рэд.), пакажа следства. Сёння раніцай (19 студзеня. — Рэд.) Я адправіў па факсе сваё хадайніцтва ў пракуратуру Берліна. Яна павінна праверыць, ці дастаткова прадстаўленых мной доказаў для пачатку крымінальнай справы.

— Якія доказы вы падалі?

— Усе гэтыя доказы ёсць у агульным доступе. Гэта відэазапіс сюжэту з нямецкімі субтытрамі на партале YouTube, пост на старонцы Anonymous Kollektiv у Facebook, запіс на сайце Sputnik, спасылаецца на блог Anonymous Kollektiv. У выпадку з блогам Anonymous Kollektiv ужо фактычна даказана, што правакацыя спрацавала: там па стане на сённяшнюю раніцу відэа паглядзелі ўжо больш як 1,3 млн разоў, паставілі да яго больш за 14 тысяч лайкаў, зрабілі больш за 28 тысяч рэпостаў і напісалі амаль 3500 каментароў, частка з якіх напоўнена нянавісцю і заклікамі да гвалту.

— Чые інтарэсы вы прадстаўляеце ў гэтай сітуацыі?

— Я не прадстаўляю нічые інтарэсы. Я адвакат, орган ажыццяўлення правасуддзя, і не хачу мірыцца з гэтым умяшаннем у нямецкую прававую дзяржаву. Калі мае довады здадуцца берлінскай пракуратуры пераканаўчымі, матэрыялы будуць перададзеныя ў суд. У гэтым выпадку за справу возьмецца дзяржабвінавачанне, і я не буду удзельнікам працэсу. Мая роля заключаецца ў тым, каб ініцыяваць следчую праверку.

— Ці верыў, па-вашаму, сам карэспандэнт Першага канала ў гэтую гісторыю, калі рыхтаваў сюжэт?

— Гэта вельмі сумнеўна. Я зыходжу з таго, што ён дзейнічаў наўмысна, інакш я не звярнуўся бы ў пракуратуру. Мы гаворым не пра аматара, а пра прафесійнага карэспандэнта. Ён павінен разумець розніцу паміж дэманстрацыяй НДПГ (праварадыкальнай Нацыянал-дэмакратычнай партыі Германіі. — Рэд.), на якой ён апынуўся, і мітынгам рускай дыяспары, пра якую ён апавядае ў рэпартажы.

Гэта значыць, на мітынгу НДПГ ён наўмысна адшукаў пяць рускамоўных суразмоўцаў і паказаў гэтую падзею як мітынг рускай дыяспары. На старонцы аб'яднання супраць прытулку для бежанцаў Marzahn у Facebook ёсць паведамленне аб гэтай дэманстрацыі (нацыяналістаў. — Рэд.), на якую заклікалі прыйсці і «рускамоўных сяброў». Я знаходжу гэта супадзенне вельмі цікавым. Гэта значыць, усе знешнія прыкметы кажуць аб невыпадковых дзеяннях.

— Як вы лічыце, якая была мэта аўтара рэпартажу?

— Відавочна, ён правакуе нянавісць да бежанцаў. Рэпартаж звернуты ў тым ліку і да 6 мільёнаў рускамоўных жыхароў Германіі. І гэтых рускамоўных падбухторваюць да якіх-небудзь дзеянняў, правакуючы гвалт.

— Якое пакаранне можа пагражаць журналісту, калі справа дойдзе да суда?

— За падобнае злачынства прадугледжана пазбаўленне волі на тэрмін ад трох месяцаў да пяці гадоў.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Зянковіч назваў імя правакатара, з якога пачалася справа змоўшчыкаў супраць Лукашэнкі. Яго кар'ера цяпер пайшла ўгару21

Зянковіч назваў імя правакатара, з якога пачалася справа змоўшчыкаў супраць Лукашэнкі. Яго кар'ера цяпер пайшла ўгару

Усе навіны →
Усе навіны

Міліцыя знайшла вандалаў, якія разнеслі бетонную агароджу могілак. Ім па дзевяць гадоў2

Жыхарку Полацка злавілі на хуткасці 190 км/г. Гэта яе 58‑е парушэнне

Беларусь атрымала афіцыйнае паведамленне ад польскага боку пра адкрыццё мяжы

Расійскі чыноўнік уцёк з-пад канвою ў судзе і схаваўся ў консульстве Арменіі. Гісторыя скончылася трагічна3

Ціханоўская сустракалася з Келагам у Нью-Ёрку7

Snoop Dogg згадзіўся правесці канцэрт у Расіі5

Рэкламны банер з Аляксандрам Глебам павесілі на тым скрыжаванні ў Мінску, дзе ён стаў удзельнікам смяротнай аварыі12

Наўроцкі ў ААН назваў сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі прыярытэтам Польшчы5

Прызнанне палесцінскай дзяржавы: ЗША застаюцца адзінай сілай, чый голас будзе мець вырашальнае значэнне15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зянковіч назваў імя правакатара, з якога пачалася справа змоўшчыкаў супраць Лукашэнкі. Яго кар'ера цяпер пайшла ўгару21

Зянковіч назваў імя правакатара, з якога пачалася справа змоўшчыкаў супраць Лукашэнкі. Яго кар'ера цяпер пайшла ўгару

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць