Грамадства1818

Брэсцкія ІП запатрабавалі скасавання ўказаў №222 і 48 і дамагліся сустрэчы з уладамі

Індывідуальныя прадпрымальнікі Брэста адновяць працу толькі пасля адмены прэзідэнцкіх указаў № 222 і 48, што рэгламентуюць іх дзейнасць. Пра гэта паведаміла член савета прадпрымальнікаў мясцовага рынку «ЦУМ» Ларыса Быцко пасля сустрэчы ІП з намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама Міхаілам Сярковым, якая адбылася 20 студзеня.

«Гутарка прайшла больш-менш спакойна, — распавяла Быцко. — Мы падалі намесніку старшыні аблвыканкама заяву ад імя прадпрымальнікаў рынкаў Брэста аб тым, што мы не можам ажыццяўляць у цяперашнім заканадаўчым полі нашу дзейнасць. Нам паабяцалі, што наша заява будзе перададзеная куды трэба».

Аналагічная заява за подпісам больш як 200 ІП Брэста будзе адпраўленая сёння на імя кіраўніка дзяржавы, паведаміла прадпрымальніца.

Згодна са словамі Быцко, паводле вынікаў сустрэчы вырашана стварыць пры аблвыканкаме савет, які будзе каардынаваць пытанні працы мясцовых рынкаў. «Сёння ўжо прайшло яго першае пасяджэнне, на ім прысутнічалі прадстаўнікі розных рынкаў і гандлёвых цэнтраў. Абмяркоўваліся пытанні, якія тычацца адмены указаў. Нам сказалі, што ўсе пытанні будуць перададзеныя па ланцужку вышэй», — паведаміла яна.

«Наша рашэнне: мы стаім да апошняга, чакаем адмены указаў. У лютым ніхто выходзіць на працу не будзе, калі не вырашацца нашы пытанні. Па-іншаму нельга, бо мы падставім сябе пад шалёныя штрафы і канфіскацыі. У такіх умовах мы працаваць не можам», — падкрэсліла Быцко.

Сустрэчы ў аблвыканкаме папярэднічаў сход мясцовых ІП на рынку «ЦУМ». На яго прыйшлі прадстаўнікі ўсіх рынкаў і некаторых гандлёвых цэнтраў Брэста. Яны прынялі калектыўны зварот да прэзідэнта Беларусі і мясцовых органаў улады з просьбай ажыццявіць крокі, якія дазволілі б ІП аднавіць працу, прыпыненую з пачатку года.

Прадпрымальнікі дамагаюцца скасавання указаў № 222 «Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі», які набыў моц 1 студзеня, і № 48 «Аб мерах па забеспячэнні дзяржаўнага кантролю (нагляду) за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў». Гэтыя дакументы, як сцвярджаюць ІП, паралізавалі іх працу. Акрамя таго, ІП просяць вярнуць ім магчымасць наймаць работнікаў не з ліку блізкіх сваякоў, працаваць па адзіным падатку без павышальных каэфіцыентаў, разгледзець пытанне аб выплаце абавязковых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва за фактычна адпрацаваны час, а таксама ўключыць у працоўныя групы і камісіі па вырашэнні пытання аб далейшай дзейнасці ІП саміх прадпрымальнікаў з ліку членаў саветаў рынкаў.

Пасля сходу ІП накіраваліся да аблвыканкама, каб перадаць зварот. Іх паспрабавалі спыніць на ўваходзе ў аблвыканкам, але прадпрымальнікам удалося ўвайсці ў будынак і дамагчыся сустрэчы з Міхаілам Сярковым.

Аналагічныя падзеі адбыліся сёння ў Магілёве, дзе мясцовыя ІП прынялі зварот да абласных уладаў з просьбай разгледзець магчымасць іх далейшай працы і ўвесці мараторый на праверкі. Магілёўскім прадпрымальнікам удалося дамовіцца аб сустрэчы з начальнікам абласнога ўпраўлення прадпрымальніцтва і знешнеэканамічнай дзейнасці.

Стыхійны мітынг ІП прайшоў 18 студзеня ў Гомелі, у ім узялі ўдзел прыкладна 500 чалавек. З мітынгоўцамі сустрэўся намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Баляслаў Пірштук. Паводле вынікаў сустрэчы была створаная група па вырашэнні праблем ІП.

11 студзеня ў Мінску адбыўся антыкрызісны форум прадпрымальнікаў. Яго ўдзельнікі запатрабавалі ад улады вырашыць праблемы, звязаныя з дзеяннем указа № 222, на ўзроўні ўрада і прэзідэнта, а таксама дамовіліся не выходзіць на працу да 25 студзеня — на гэты дзень запланаваны яшчэ адзін форум прадпрымальнікаў.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы1

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы

Усе навіны →
Усе навіны

Мядзведзеў прыкусіў язык пасля рашэння Трампа адправіць да Расіі ядзерныя падлодкі8

Паўтара дзясятка карцін. Знойдзена самая жывапісная тэраса Мінска

Рыэлтар: У параўнанні з мінулым годам арэнда жылля падаражэла на 20—30%2

На мяжы з Польшчай у чарзе больш за 2000 аўто1

61-гадовы мужчына прапаў на пункце пропуску «Брэст»

Саша Філіпенка расказаў, што яго раман «Слон» можна купіць у Беларусі. Прапагандысты знялі яго з продажу за некалькі гадзін 14

17-гадовага на Audi спынілі стральбой з табельнай зброі1

«Паўстання такіх памераў у Беларусі ніколі не было». Гісторык расказаў, чым унікальны 2020-ты і што мы возьмем з яго на будучыню82

Беларускі рэжысёр расказаў, як у маладосці пазнаёміўся ў ЗША з адным з самых уплывовых украінцаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы1

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць