Афіша

Гарбаты сацрэалізм

Пад небам штату Ваёмінг сустракаюцца два каўбоі, якія пасьвяць авечкі на Гарбатай гары. Адылі высьвятляецца, што героі ня здольныя жыць адзін без аднаго...

Гомасэксуальны гіт «Гарбатая гара» ў Менску.

Гарбатая гара (Brokeback Mountain).

ЗША, 2005, каляровы, 134 хв.

Жанр: мэлядрама паводле апавяданьня Эні Прулкс.

Адзнака: 5,5 (з 10).

Пад небам штату Ваёмінг сустракаюцца два каўбоі, якія пасьвяць авечкі на Гарбатай гары. Адылі высьвятляецца, што героі ня здольныя жыць адзін без аднаго...

Скандальна-маркотная карціна Энга Лі паліткарэктна прыстасаваная да масавай аўдыторыі. Для геяў — любоўная гісторыя, для мужчынаў-гетэрасэксуалаў — сяброўства й цяжкасьці сямейнага жыцьця, для жанчын — дамскі раман, акуратна прычасаны да аднаполых жарсьцяў. Згодна зь ягоным канонам, адзін з герояў імкнецца да сумеснага жыцьця, другі — да гэтага не гатовы. Адзін гіне — другі плача ад болю.

Хаця героі — каўбоі, карціна ня вэстэрн, а папарасьцягнутая эпічная мэлядрама. У гэтай мэлядраме няшмат гавораць, стрыманыя жэсты й позіркі, а прырода Гарбатай гары зачароўвае.

Героі карціны — прыгажуны Гіт Лэджэр (таксама вядомы, як герой «Казановы») і Джэйк Джыленхал (новая зорка).

Амэрыканскі фільм пра нестандартных каўбоеў здаецца для нас далёкім. Але пазалачоная гісторыя («Залаты леў», «Залаты глёбус», «Оскар» за музыку) падазрона нагадвае сацрэалістычны канон з «пралетарска-блакітнымі» інтанацыямі. Нават жонкі герояў выглядаюць «клясава чужымі» пэрсанажамі (фільм ужо абвінавацілі ў «нэамарксісцкай гомасэксуальнай прапагандзе»).

«Сацрэалістычная» «Гарбатая гара» — карціна нуднаватая, карэктна-трагічная і з акуратным стылёвым фальшам, што ня выпрастае і магіла.

Сэансы:

Менскі кінатэатар «Перамога» 24, 25 красавіка а 20.30;

26—30 красавіка — 16.10, 18.50.

Ільготны сэанс — 30 красавіка а 16.10.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку69

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА7

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст1

У Вялікабрытаніі з'явіўся вайсковы аташэ ў Беларусі10

У Nvidia праблема: занадта шмат грошай3

Зянковіч назваў імя правакатара, з якога пачалася справа змоўшчыкаў супраць Лукашэнкі. Яго кар'ера цяпер пайшла ўгару29

Віктар Каліна заявіў, што ніколі не называў Лукашэнку тараканам13

«Засраны ўвесь лес, такой колькасці «мін» ніколі не бачыў». Спартыўны каментатар расказаў, як два дні стаяў на латвійска-беларускай мяжы14

Аднаго з лідараў страйкама «Беларуськалія» змясцілі ў іміграцыйную турму ЗША17

У Гродне падлетак праглынуў вялікую костачку ад нектарына. Дактарам давялося пакарпець5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку69

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць