Свет

Расійскія самалёты лёталі каля Аляскі, ЗША падымалі знішчальнікі

У паветранай прасторы каля Аляскі былі зафіксаваныя два расійскія стратэгічныя бамбавікі Ту-95 у суправаджэнні двух знішчальнікаў Су-35. Для іх перахопу аб’яднанае камандаванне ПВА ЗША і Канады (NORAD) падняло ў неба чатыры амерыканскія самалёты F-16, самалёт радыёлакацыйнай разведкі E-3 і чатыры самалёты-запраўшчыкі KC-135.

Расійскі самалёт Ту-95. Фота: Wikimedia Commons

У NORAD падкрэслілі, што расійскія самалёты заставаліся ў міжнароднай паветранай прасторы і не парушалі межы ЗША ці Канады. Тым не менш, у інтарэсах нацыянальнай бяспекі ўсе паветраныя аб’екты ў зоне ідэнтыфікацыі павінны быць неадкладна распазнаныя.

Такія палёты расійскай авіяцыі каля межаў іншых краін адбываюцца рэгулярна, але апошнім часам іх колькасць расце. Раней паведамлялася, што два расійскія самалёты парушылі паветраную прастору Эстоніі, а над Балтыйскім морам нямецкія знішчальнікі Eurofighter перахапілі разведвальны Іл-20М, які ляцеў без плана палёту і сувязі з дыспетчарам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку78

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

«Быў страчаны момант з Беларуссю». Зяленскі падчас выступлення ў ААН згадаў нашу краіну10

Аўтапэн замест партрэта. У Белым доме вытанчана паздзекаваліся з Джо Байдэна15

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА7

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст1

У Вялікабрытаніі з'явіўся вайсковы аташэ ў Беларусі12

У Nvidia праблема: занадта шмат грошай3

Зянковіч назваў імя правакатара, з якога пачалася справа змоўшчыкаў супраць Лукашэнкі. Яго кар'ера цяпер пайшла ўгару29

Віктар Каліна заявіў, што ніколі не называў Лукашэнку тараканам13

«Засраны ўвесь лес, такой колькасці «мін» ніколі не бачыў». Спартыўны каментатар расказаў, як два дні стаяў на латвійска-беларускай мяжы14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку78

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць