Улада22

Вялейскі РАУС размалююць міліцэйскімі графіці

Панэльная агароджа вакол будынку раённага аддзелу ўнутраных спраў будзе размаляваная графіці. Падрыхтоўку да такой незвычайнай апэрацыі пачала вялейская міліцыя. Агароджу павінны размаляваць школьнікі.

Панэльная агароджа вакол будынку раённага аддзелу ўнутраных спраў павінна быць размаляваная графіці. Падрыхтоўку да такой незвычайнай апэрацыі пачала вілейская міліцыя. Агароджу павінны размаляваць школьнікі.

Размалёўка агароджы будзе праходзіць у рамках акцыі «Мая міліцыя». Гэта павінна стаць своеасаблівым крокам да збліжэньня праваахоўных органаў з народам, гэты крок лішні раз пацьвердзіць, што міліцыянэры — такія самыя людзі, як усе, і што ім таксама ўласьцівая любоў да прыгожага.

«Мы рыхтуемся да правядзеньня гэтага мерапрыемства і не баімся, што такая сур’ёзная установа, як райаддзел міліцыі, можа быць пафарбаваная ў «вясёленькія» колеры. Галоўнае, каб гэта было прыгожа, эстэтычна і з густам», — адзначыў 16 красавіка ў інтэрві «Рэгіянальнай газеце» намесьнік начальніка Вілейскага РАУС, кіраўнік групы кадраў Андрэй Дударчык.

Паводле яго слоў, ідэя размаляваць агароджу вакол райаддзелу існавала даўно, але яе рэалізацыя па розных прычынах адкладвалася. Падчас папярэдняй падрыхтоўкі да акцыі былі нават распрацаваныя эскізы малюнкаў. Плянуецца, што менавіта зь іх будуць зробленыя першыя работы. Намесьнік начальніка РАУС спадзяецца, што зьявяцца гэтыя работы ужо у траўні.

За дапамогай і падтрымкай, у тым ліку матэрыяльнай, на пачатку наступнага тыдня Андрэй Дударчык зьбіраецца зьвярнуцца ў аддзел па рабоце з моладзьдзю райвыканкаму.

«Па школах трэба кінуць кліч шукаць таленавітых графітчыкаў, якія з энтузіязмам возьмуцца за справу, — кажа Андрэй Дударчык, — удакладніць, ці гатовыя яны маляваць па тых эскізах, якія ужо ёсьць».

«Вучэбным палігонам» для першых работ стане ўнутраная частка агароджы. Калі на ей зьявяцца малюнкі графіці, яны будуць бачныя з боку вуліцы 1 Мая і вуліцы Молакава. А калі будуць распрацаваныя новыя добрыя эскізы, вытрыманыя ў духу міліцэйскай тэматыкі, будуць глядзецца прыгожа і эстэтычна, кіраўніцтва РАУС адразу дазволіць маляваць і з вонкавага боку агароджы.

«На жаль, добрых, таленавітых графітчыкаў у нас няшмат, больш так званых «бамбістаў», якія нейкімі закавыкамі пішуць на сьценах лёзунгі. Гэта зусім іншае. Графіці ж — элемэнт мастацтва. І нам хочацца, каб работы былі вытрыманыя менавіта ў стылі мастацтва», — сказаў Андрэй Дударчык.

Паводле: Сяргей Зянько, «Рэгіянальная газета» via vialejka.org

У ілюстрацыі выкарыстаны кадар з мультфільму «Дзядзя Сьцёпа — міліцыянэр», Саюзмультфільм, 1964 г.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя9

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Усе навіны →
Усе навіны

Памежны пераход у Беняконях закрыты цалкам13

«Вялікія рызыкі тупа страціць тавар». Спыталі кантрабандыста і памежніка, навошта Беларусь закідвае Літву і Польшчу зондамі11

Ціханоўская: Мы падтрымліваем санкцыі пры захаванні межаў адкрытымі для пасажырскіх перавозак15

Выйшла на свабоду палітзняволеная маці траіх дзяцей Юлія Лаптановіч. Яна ўжо выехала да сям'і за мяжу4

Украінцы збілі штурмавы верталёт Ка-529

Айцішнікі-мужчыны масава пачалі рабіць ботакс і пластычныя аперацыі — новы трэнд Крэмніевай даліны11

Які план супраць гібрыдных атак з Беларусі абвясціў літоўскі ўрад33

У Камеруне самы стары прэзідэнт у свеце перавыбраны на новы восьмы тэрмін5

Што з аўтобусамі ў Літву пасля закрыцця мяжы?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя9

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць