Аўто

З 6 красавіка часткова адмяняюцца сезонныя абмежаванні нагрузак на рэспубліканскіх дарогах

Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі з 6 красавіка адмяняе сезонныя абмежаванні нагрузак ад 6 т да 9 тон на адзіночную вось аўтамабіляў на некаторых рэспубліканскіх дарогах. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Міністэрства транспарту і камунікацый №17 ад 5 красавіка, паведаміла прэс-сакратар Мінтранса Кацярына Грыб.

«З 6 красавіка абмежаванні перастануць дзейнічаць на дарогах Брэсцкай і Гомельскай абласцей, указаных у пастанове Мінтранса №6 ад 5 сакавіка, а таксама часткова — Гродзенскай і Віцебскай», — адзначыла прэс-сакратар.

У прыватнасці, у Віцебскай вобласці адмяняюцца сезонныя абмежаванні для аўтамабіляў, якія перасоўваюцца па аўтатрасах М3 Мінск-Віцебск і Р20 Віцебск — Полацк — мяжа Латвіі (Грыгораўшчына) на ўсім іх працягу.

Абмежаванні будуць знятыя на участках дарог Р3 Лагойск — Зэмбін — Глыбокае — мяжа Латвіі (Урбаны) ад 79-га да 104-га кіламетра і Р45 Полацк — Глыбокае — мяжа Літвы (Катлоўка) ад 201-га да 223-га кіламетра.

Сезонныя абмежаванні ўводзіліся ў Беларусі на пэўных участках беларускіх аўтамагістраляў пастановай Мінтранса №6 з 21 сакавіка па 22 красавіка. Сёлета яны не распаўсюджваліся на платныя дарогі. Часовыя абмежаванні нагрузак на восі транспартных сродкаў неабходныя для забеспячэння захаванасці дарог і дарожных збудаванняў (паколькі вясной з-за пераўвільгатнення дарожнага пакрыцця аўтатрасы аказваюцца безабароннымі перад цяжкімі транспартнымі нагрузкамі), а таксама бяспекі руху.

Каментары

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Усе навіны →
Усе навіны

Былая пракурорка анексаванага Крыма Наталля «Няш-мяш» Паклонская стала Радведай14

Колькасць працоўных мігрантаў вырасла ў Беларусі ў паўтара раза. Расце і злачыннасць сярод замежнікаў9

«Аднавілі грамадскі парадак, не саступіўшы патрабаванням новых выбараў». Што піша Грокіпедыя пра пратэсты, Лукашэнку, мову і як дзеліць спадчыну ВКЛ12

Мінск рыхтуе маштабную перабудову Чыжоўкі цягам дзесяці гадоў5

Гульцы мінскага «Дынама» выратавалі і прытулілі кацяня3

У фавелах Рыа-дэ-Жанэйра адбываецца ваенізаваная паліцэйская аперацыя. Вядома пра 64 загінулых3

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м25

Жанчыны з пакалення Z і міленіялаў пераварочваюць сусветны рынак мастацтва2

Беларус пагарэў на вырошчванні канопляў у Шры-Ланцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць