Грамадства1919

ЗША ўсё ж перадумалі закрываць пасольства ў Менску

У апошні момант ЗША адмовіліся ад свайго намеру закрываць пасольства ў Менску. У сталіцы Беларусі застаецца чатыры дыпляматы.

Прыкладна а 18 гадзіне ў чацьвер зьявілася інфармацыя, што Дзярждэпартамэнт ЗША запатрабаваў, каб беларускі бок да 16 траўня закрыў пасольства ў Вашынгтоне і консульства ў Нью-Ёрку, паведамляла агенцтва Associated Press. Амэрыканцы абяцалі, што яны таксама закрыюць пасольства ў Менску, магчыма, яшчэ ў пятніцу 2 траўня. Таксама адзначалася, што пакуль гаворка не вялася аб поўным разрыве дыпляматычных адносін між краінамі.

Амаль адразу пасьля такіх навін афіцыйны сайт Міністэрства замежных справаў Беларусі распаўсюдзіў паведамленьне, дзе адзначаецца, што сёньня ў МЗС адбылася сустрэча з часовым павераным ЗША ў Беларусі Джонатанам Мурам. «Амэрыканскі бок пацьвердзіў, што дыпляматы, якія абвешчаныя пэрсонамі non grata пакінуць краіну ва ўстаноўленым парадку», – адзначае сайт МЗС. Нічога пра закрыцьцё пасольства ў паведамленьні не гаворыцца.

Учора на прэс-канфэрэнцыі для прадстаўнікоў незалежных СМІ Джонатан Мур таксама нічога не казаў аб магчымасьці закрыцьця пасольства ЗША ў Менску.

Пазьней 1 траўня сталі вядомыя новыя акалічнасьці дыпляматычнага скандалу. У апошні момант ЗША адмовіліся ад свайго намеру закрываць пасольства ў Менску. Гэта адбылося за лічаныя хвіліны да таго моманту, калі Джонатан Мур зьбіраўся паведаміць МЗС Беларусі пра гэты крок.

Першапачатковае рашэньне аб закрыцьці пасольства было ўхваленае намесьнікам дзяржсакратара Джонам Нэграпонтэ. Разам з тым Вашынгтон падкрэсьлівае, што такое разьвіцьцё падзей усё ж яшчэ магчымае.

ЗП

3 траўня Беларусь пакінуць 11 амэрыканскіх дыпляматаў

У Менску застануцца чатыры дыпляматы, у тым ліку і часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур.

Паводле ўдакладненых звестак, 3 мая, у першай палове дня, Беларусь пакінуць 11 амерыканскіх дыпламатаў. Як паведамілі БелаПАН у пасольстве ЗША, пасля іх ад’езду ў Мінску застануцца чатыры дыпламаты, у тым ліку часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур. Імёны астатніх супрацоўнікаў не называюцца, паведамляе БелаПАН

Каментары19

Цяпер чытаюць

Трамп згадаў 1300 беларускіх палітвязняў. Адкуль такая лічба і колькі іх насамрэч?5

Трамп згадаў 1300 беларускіх палітвязняў. Адкуль такая лічба і колькі іх насамрэч?

Усе навіны →
Усе навіны

Як кампанія нявесткі Лукашэнкі зарабляе мільёны толькі на радыё4

У Мінску дабудавалі нетыповую школу. І па дызайне, і па спецыялізацыі

Машына ўрэзалася ў блогераў, пакуль яны елі ў рэстаране ВІДЭА2

«А дзе камбайнеры?» У Кобрыне ўшаноўвалі хлебаробаў, але на кадрах былі адны чыноўнікі6

Пункт пропуску Каменны Лог цалкам паралізаваны — зламалася беларуская камп'ютарная база2

Пад Мінскам камунальнікі забілі сабаку і з'ехалі. У ЖКГ ва ўсім абвінавацілі «канапных крытыкаў»10

Марка Рубіа паведаміў пра гатоўнасць Пуціна сустрэцца з Зяленскім2

На якім месцы Беларусь па хуткасці мабільнага інтэрнету ў свеце6

У Гродне заўважылі аб'ект, які падаў з неба. Што гэта?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп згадаў 1300 беларускіх палітвязняў. Адкуль такая лічба і колькі іх насамрэч?5

Трамп згадаў 1300 беларускіх палітвязняў. Адкуль такая лічба і колькі іх насамрэч?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць