Грамадства66

Здзейсніў самагубства бізнэсмен Яўген Дзягцярык

Паводле непацверджанай інфармацыі, ён скончыў жыццё самагубствам. Як падзялілася з карэспандэнтам «Салiдарнасцi» яго сяброўка Аксана Сідорская, дачка экс-прэм'ера Беларусі, пахаванне Дзягцярыка адбудуцца ў чацвер.

Як стала вядома «Салiдарнасцi», вядомы бізнэсмэн і, як рэгулярна яго характарызавалі свецкія хранікёры, — яркі персанаж у тусоўках Мінска Яўген Дзягцярык пакончыў з сабой 24 траўня. Што паслужыла прычынай суіцыду, пакуль невядома.

— Я не магу сказаць дакладна, што адбылося — над гэтым працуюць следчыя органы. Але так, Яўгена больш няма. Гэта адбылося ўчора, — распавяла ў сераду «Салiдарнасцi» сяброўка бізнэсмена Аксана Сідорская, дачка экс-прэм'ера Беларусі Сяргея Сідорскага. — У нядзелю ён адзначаў дзень нараджэння, быў у добрым настроі, прымаў віншаванні дома, у горадзе… Мы ўсе ў шоку ад таго, што адбылося. Гэта не падобна на яго. Але, значыць, такім было яго рашэнне.

Як паведаміла суразмоўца, пахаванне Яўгена Дзягцярык адбудзецца ў чацвер.

Жонка бізнэсмена Настасся Лагода з'яўляецца ўласніцай сеткі мультыбрэндавых буцікаў «Кабукi». Па адным з нумароў тэлефонаў магазінаў «Салiдарнасцi» адказалі, што не могуць дапамагчы звязацца з кіраўніцтвам у сувязі з трагічнымі падзеямі. Ад каментароў на іншым канцы провада там устрымаліся.

У Следчым камітэце высветліць падрабязнасці трагедыі пакуль не ўдалося.

* * *

Яўген Дзягцярык, акрамя «Кабукi», таксама быў вядомы як уладальнік сталічнага кафэ «Базілік». Ён пачынаў кар'еру токарам на заводзе, затым некалькі гадоў прапрацаваў адміністратарам у філармоніі і арганізатарам канцэртных праграм. Бізнесам заняўся «для душы», адкрыўшы невялікае кафэ. Захапляўся тэнісам.

— Мы проста атрымліваем задавальненне ад таго, што яно корміць людзей і прыносіць невялікі прыбытак, — распавядаў бізнэсмен некалькі гадоў таму ў інтэрв'ю часопісу «Алё, МТС».

Таксама прадпрымальнік згадваў пра тое, што людзі «ідуць у бізнэс» ад безнадзейнасці.

— Калі б мне, як токару, плацілі дастаткова для нармальнага існавання, застаўся б на заводзе. Выйшаў з працы і забыўся, што там адбылося. Рукі адмыў — усё ў цябе добра ў жыцці, і не трэба думаць пра заўтрашні дзень. У бізнэсе так не бывае.

…Чалавек, які займаецца бізнэсам, у яго не бывае выходных, і галава ніколі не адключаецца. Ён увесь час знаходзіцца ў стане напружання, таму што бізнэс — гэта тое, ад чаго залежыць яго жыццё, яго дабрабыт і наогул усё. Любы чалавек, які сур'ёзна займаецца бізнэсам, расслабляецца вельмі рэдка…

…Кожны лічыць, што крызіс на ім адбіўся больш, чым на іншых. Пытанне ў тым, якая за гэтым будзе рэакцыя. Адзін вядомы палітык сказаў, што крызіс дазволіць нам ацаніць свае магчымасці. І ён мае рацыю. У стрэсавай сітуацыі чалавек здзяйсняе альбо правільныя, альбо няправільныя ўчынкі. А потым ацэньвае вынік сваіх дзеянняў, вядома, калі ён чалавек разумны. Зараз прыйшоў час рабіць учынкі, праявіць усё сваё майстэрства па выжыванні ў хуткаплынным асяроддзі, а наколькі дасканала кожны валодае гэтым майстэрствам — пакажа час.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў4

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Усе навіны →
Усе навіны

Менеджара з холдынга «Амкадор» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

У Польшчы затрыманы вядомы расійскі навуковец з Эрмітажа па запыце Украіны15

«Кроў ішла ракой»: дзяўчынцы на рэйсе Хургада — Мінск стала блага падчас палёту6

Як фаніпальскія «шпакоўні» перамаглі хэйт: мікрастудыі па 18 кв. м размялі за тыдзень7

Самалёт Нікола Пашыняна не змог сесці ў Маскве праз атаку дронаў1

Джоні Дэп экранізуе «Майстра і Маргарыту» Булгакава — рыхтуецца першы англамоўны фільм10

Абвешчаны пераможцы фотаконкурсу Comedy Wildlife Awards 20251

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна17

ЗША прадставілі еўрапейскім краінам прапановы наконт вяртання Расіі ў сусветную эканоміку11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў4

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць