Грамадства44

Эн Лонсдэйл адказала на заяву Сената ЕГУ

В.а. Старшыні Кіраўнічай рады ЕГУ адказала на заяву Сената ўніверсітэта. 

Рэктары і выкладчыкі прыходзяць і сыходзяць – менавіта так мусіць адбывацца ў кожным універсітэце. Найважнейшай акалічнасцю застаецца здольнасць універсітэта быць моцным, гнуткім, прытрымлівацца сваіх мэтаў, мець аўтаномію і акадэмічную свабоду для таго, каб казаць Праўду ўладам, даваць студэнтам веды, навыкі і кампетэнцыі для выконвання вядучай ролі ў будучыні сваёй краіны.

У 1992 годзе ў Мінску ЕГУ быў заснаваны менавіта з такім азначэннем свабоды і аўтаноміі, якое ўніверсітэт захаваў да сённяшняга дня, нягледзячы на адмоўныя выпады ў бок ЕГУ. Звярніце ўвагу: для таго, каб публічна выступіць у ЕГУ не патрабуецца асаблівая мужнасць, бо сам універсітэт з’яўляецца прасторай акадэмічнай свабоды і свабоды слова. Нічога не адбудзецца з 14-цю з 51-го чальца Сената, якія прагаласавалі за адстаўку. У ЕГУ сенацкае галасаванне знаходзіцца ў бяспецы. Сёння складана ўявіць прастору для падобнага галасавання ў якім-небудзь беларускім універсітэце, што яшчэ раз пацвярджае каштоўнасць ЕГУ. Людзей турбуе будучыня ЕГУ, таму што мы яшчэ намагаемся працаваць ва ўмовах абсалютных каштоўнасцяў свабоды, праўды, права вольнага выбара мовы выкладання, права свабодных сходаў. Тым не менш, беларускім універсітэтам і СМІ здаецца вартым працягваць папрокі ў бок ЕГУ.

З якімі рэальнымі выклікамі сутыкаецца ЕГУ? Фінансавымі. Дзейнасць універсітэта патрабуе грошай, каля 65% выдаткаў звязана з зарплатамі. Падчас пераезда ЕГУ з Беларусі ў Літву ўніверсітэт апынуўся з пустымі кішэнямі і залежыў ад шчодрасці донараў на працягу дзесяцігоддзя. Першая падтрымка прыйшла з ЗША і Літвы, потым – ад Еўрапейскага Саюза, а таксама краін Паўночный Еўропы, дапамога з боку донараў будзе патрэбная нам і ў будучыні. Аднак і з нашага боку донары чакаюць крокаў па забяспечанні фінансавай устойлівасці. Донарская падтрымка небязмежная, існуе вялікая колькасці іншых праблем, якім патрэбна фінансаванне, а 10 год – гэта доўгі час. Задачай органаў праўлення і кіраўніцтва ўніверсітэта, важную частку якога прадстаўляе і Сенат, з’яўляецца сумесная праца па ўмацаванні фінансавай самастойнасці, дэманстрацыі развіцця і дасягненняў універсітэта, якія становяцца пераканаўчымі аргументамі на карысць працягу падтрымкі ЕГУ донарамі. Ніводны з донараў не збіраецца накіроўваць грошы на падтрымку загадзя непаспяховых праектаў. Нашыя 14 калег, якія прынялі ўдзел у галасаванні, безумоўна, павінны гэта ўсведамляць. Яны маюць выбар: падарваць давер донараў, выказваючы беспадстаўныя абвінавачванні мэнеджменту ў некампетэнтнасці, тым самым падстаўляя пад пагрозу існаванне праекту, альбо яны могуць працягнуць вырашаць сур’ёзную задачу па будаванні лепшага з магчымых універсітэтаў для нашых адважных, здольных і таленавітых студэнтаў з Беларусі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»16

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік МЗС Ірана прыбыў у Маскву для перамоваў з Пуціным5

Краіны НАТА дамовіліся павялічыць выдаткі на абарону да 5% ад ВУП. Раней на гэтым настойваў Трамп8

Ціханоўскі расказаў, як за дапамогу яму асудзілі іншага вязня, што сядзеў не за палітыку3

Іран пагражае перакрыць Армузскі праліў пасля ўдараў ЗША па ядзерных аб'ектах7

«Калеснікаву перад сустрэчай з бацькам спрабавалі прывесці ў парадак — яна была на ўзмоцненым харчаванні»4

Львы задралі дырэктара сафары-парку ў Крыме7

Карыстальнікі Discord прымушалі дзяцей забіваць сябе на камеру3

Джаан Роўлінг засталася ў поўным захапленні ад сцэнарыяў першых эпізодаў серыяла пра Гары Потэра3

Тэрарыст-смяротнік здзейсніў тэракт у праваслаўнай царкве ў Дамаску 7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»16

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць