Здарэнні

Непагадзь абясточыла 1046 населеных пунктаў Беларусі, ёсць пацярпелыя

Паводле абагульненай інфармацыі, у перыяд з 17 чэрвеня да 6.00 18 чэрвеня на тэрыторыі краіны былі абясточаныя 1046 населеных пунктаў. Адключэнні аператыўна ліквідуюцца аварыйнымі брыгадамі. Па стане на 6.00 18 чэрвеня, заставаўся без электразабеспячэння 131 населены пункт, паведамляе МНС.

З-за парываў ветру (да 26 м / с) 17 чэрвеня пацярпелі Брэст, Гродна, Мінск і 38 населеных пунктаў у 28 раёнах Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай і Віцебскай абласцей. Пашкоджаныя дахі 100 жылых дамоў, 3 аб'екты сацкультбыту, 1 вытворчы і 71 сельскагаспадарчы будынак. Аварыйныя брыгады вядуць аднаўленчыя работы.

Учора ў 16.10 з прычыны парываў ветру ў Мінску дрэва ўпала на пенсіянера, які шпіталізаваны. У 17.30 у выніку падзення ліста шыферу з даху будынка ў Гродне атрымала траўму нагі жанчына і была шпіталізаваная.

У 21.04 ў в. Ваўкалаты Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці парыў ветру паваліў дрэва на легкавы аўтамабіль, які рухаўся міма. Работнікі МНС праводзілі працы па распілоўцы паваленага дрэва і выманні з аўтамабіля кіроўцы (у медыцынскай дапамозе ён не мае патрэбы).

Зафіксаваныя 184 выпадкі (Брэст — 40, Гродне — 126, Мінск — 18) падзення дрэў, у выніку якіх пашкоджаныя 20 легкавых аўтамабіляў і аўтобус у Брэсце. Работнікі МНС і іншых арганізацый праводзілі работы па распілоўцы і ўборцы паваленых дрэў.

З прычыны парываў ветру адбылося падзенне галін дрэў (6 выпадкаў у розных месцах) на чыгуначныя шляхі ў Гродзенскай і Віцебскай абласцях. У выніку была затрымка руху (ад 9 хвілін да 2 гадзін) 7 пасажырскіх цягнікоў.

17 чэрвеня ў 18.45 паступіла паведамленне аб адключэнні электраэнергіі на тэрыторыі ААТ «Агракамбінат Скідзельскі» філіяла «Скідзельская птушкафабрыка» ў Гродзенскім раёне. Для забеспячэння электразабеспячэння задзейнічаліся дызель-генератары суб'екта гаспадарання. У 19.28 электразабеспячэнне было адноўленае.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»17

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік МЗС Ірана прыбыў у Маскву для перамоваў з Пуціным5

Краіны НАТА дамовіліся павялічыць выдаткі на абарону да 5% ад ВУП. Раней на гэтым настойваў Трамп8

Ціханоўскі расказаў, як за дапамогу яму асудзілі іншага вязня, што сядзеў не за палітыку3

Іран пагражае перакрыць Армузскі праліў пасля ўдараў ЗША па ядзерных аб'ектах7

«Калеснікаву перад сустрэчай з бацькам спрабавалі прывесці ў парадак — яна была на ўзмоцненым харчаванні»4

Львы задралі дырэктара сафары-парку ў Крыме7

Карыстальнікі Discord прымушалі дзяцей забіваць сябе на камеру3

Джаан Роўлінг засталася ў поўным захапленні ад сцэнарыяў першых эпізодаў серыяла пра Гары Потэра3

Тэрарыст-смяротнік здзейсніў тэракт у праваслаўнай царкве ў Дамаску 7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»17

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць