Грамадства88

У Бабруйску адкрылі помнік габрэйскаму пісьменніку, савецкаму дысідэнту

У цэнтры Бабруйска ў рамках святкавання Дня горада адкрылі помнік знакамітаму земляку, пісьменніку і кінасцэнарысту Эфраіму Сэвэле.

Эфраім Cэвэла (Яфім Драбкін) нарадзіўся ў 1928 г. на цалкам габрэйскай вуліцы Інваліднай (цяпер Энгельса), якую праславіў у сваёй першай кнізе «Легенды Інваліднай вуліцы». Падлеткам, «сынам палка» прайшоў вайну, потым вучыўся на аддзяленьні журналістыкі філфака БДУ разам зь іншым славутым земляком Алесем Адамовічам. Пераехаў працаваць на «Масфільм». Прымаў удзел у руху габрэяў за права выезду з СССР і ў 1971 зьехаў у Ізраіль, пазьней у ЗША.

У эміграцыі пачаў пісаць і выдаваць свае кнігі, многія зь якіх, як і фільмы па ім, добра вядомыя: «Спыніце самалёт, я зьлезу», «Моня Цацкес — сьцяганосец», «Папугай які гаворыць на ідыш», «Чаму няма раю на зямлі» ды іншыя. Збольшага творчасьць прысьвечаная жыцьцю габрэяў у 20-м стагодзьдзі — у Беларусі, у СССР, пад час вайны, і пасьля эміграцыі савецкіх габрэяў на Захад. У 1990 Сэвэла атрымаў магчымасьць здымаць свае фільмы ў Маскве і пераехаў туды. Там і памёр у 2010-м.

Плянавалася што помнік зьявіцца ў Бабруйску яшчэ год таму, але справа зацягнулася. Грошы на помнік ахвяравалі бабруйчанін Аляксандар Прэсьняцоў і ўжо амэрыканскія бабруйчане Генадзь Рабкін і Фэлікс Цупрун, скульптар Іван Данільчанка таксама мясцовы. На стадыі абмеркаваньня праектаў бабруйчанам спадабалася ідэя з папугаем на кінакамэры — у гонар «Папугая, які гаворыць на ідыш», дзяржаўная камісія зацьвердзіла варыянт з галубамі, які вызваў крытычныя камэнтары мясцовых жыхароў. У выніку — ані галубоў, ані папугая. Кінакамэра засталася, і адразу стала любімым аб’ектам для здымкаў.

Яшчэ каля помніка ёсьць цытата з «Легенд Інваліднай вуліцы», у якасьці «падстаўкі» пад яе скарысталі вэнтыляцыйную трубу.

Цытата ў ансамблі помніка замацоўвае сучасны стан былой вуліцы Інваліднай: «Цяпер яна перайменаваная ў гонар Фрыдрыха Энгельса — заснавальніка навуковага камунізму, і можна падумаць, што на гэтай вуліцы нарадзіўся ня я, а Фрыдрых Энгельс». Бо нягледзячы на помнік, на кнігі Сэвэлы ў бібліятэках гораду, на паказ ягоных фільмаў у гарадзкім кінатэатры — вуліцы Энгельса не зьбіраюцца ані вяртаць гістарычную назву, ані надаваць імя Сэвэлы.

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы13

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

«Нішто так не заахвочвае пісаць, як нуда». 50 гадоў таму памерла Агата Крысці. Як пісала гэта геніяльная жанчына?7

Лютыя маразы спынілі нелегальных мігрантаў?

У Міханавічах пад Мінскам бегалі тхары і лашчыліся да людзей. Як яны там апынуліся?6

«Жарты на ўзроўні сярэдняй школы». Стрыжак расказаў пра новы праект — тлумачыць, што ніякага сэксу ў назве няма39

На аўкцыён выставілі культавы нямецкі спорткар. Прадаюць усяго за 390 рублёў3

У Грузіі затрымалі двух беларусаў з наркотыкамі на мільён даляраў

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»14

Сын іранскага шаха Рэза Пехлеві заклікае да далейшых пратэстаў7

Найхаладней гэтай ноччу было на Бабруйшчыне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы13

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць