Улада5454

МЗС Польшчы выказаў незадаволенасць словамі Святланы Алексіевіч пра забойства палякамі габрэяў

Выказванні лаўрэата Нобелеўскага прэміі па літаратуры Святланы Алексіевіч пра забойства палякамі габрэяў у гады Другой сусветнай вайны наносяць шкоду польскаму народу, гаворыцца ў заяве МЗС Польшчы, якое размешчана на сайце Нацыянальнага тэлебачання.

Святлана Алексіевіч падчас сустрэчы з беларускай дыяспарай у ЗША. Фота Паўла Дэмеша.

«Такога роду заявы не падмацаваныя фактамі і ў вышэйшай ступені несправядлівыя, а таксама наносяць шкоду польскаму народу. Нагадаем, што падчас Другой сусветнай вайны пакараннем, прызначаным нямецкімі акупацыйнымі ўладамі для тысяч палякаў, у тым ліку шматлікім гераічным прадстаўнікам польскага духавенства, якія ратавалі габрэяў, была смяротнае пакаранне», — цытуе заяву МЗС Польскае тэлебачанне.

Адкрыты ліст на адрас Алексіевіч мае намер апублікаваць Камітэт добрага імя Польшчы (арганізацыя займаецца вывучэннем гісторыі краіны).

Заяву, якая выклікала крытыку афіцыйнай Варшавы, пісьменніца зрабіла ў чэрвені ў Нью-Ёрку. Як паведамляе Польскае тэлебачанне, Алексіевіч падчас выступу ў Нью-Ёрку заявіла, што менавіта палякі «горш за ўсіх ставіліся да габрэяў», а ксяндзы падчас казанняў адкрытым тэкстам заклікалі да іх забойстваў; пры гэтым пісьменніца спаслалася на тэксты нейкага польскага журналіста, не ўдакладніўшы яго імя.

Каментары54

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада17

Выйшаў на свабоду дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых2

Кітайскія нафтавыя кампаніі прыпыняюць закупкі расійскай нафты праз санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»4

Канал беларускіх сілавікоў заклікаў мабілізаваць усе сілы для дапамогі фронту29

Лукашэнка ўзяўся за школьныя абеды і прыдумаў, што рабіць з адкідамі ў сталоўках17

«Гэта жах». Кіраўнік Століна выказаўся пра раённую бальніцу, але схамянуўся і ўсё выдаліў5

Пад Стоўбцамі збіраліся знесці чарговую шляхецкую сядзібу. Апомніліся, толькі калі мясцовыя жыхары паднялі шум4

Колькасць бюджэтных месцаў на магістратуры будзе вызначаць дзяржава1

«У нас гэтыя льготы няма чым ільгатаваць». Лукашэнка патлумачыў, чаму не будзе даваць льгот моладзі і сям'ям з адным ці двума дзецьмі18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ заблакаваў «Укантакце» у Беларусі

КДБ заблакаваў «Укантакце» у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць