Літаратура11

Алег Дашкевіч. Дзень вызвалення

Апошнія гады 3-га ліпеня мы звычайна ехалі пад Браслаў, разводзілі вогнішча на хутары майго сябра, смажылі шашлыкі й сьвяткавалі ягоны дзень нараджэньня.

Вечарам альбо ўначы хадзілі на возера й пасьля, ляжачы ў гамаках на двары, глядзелі ў зорнае неба.

Мы глядзелі ў неба й разважалі пра тое, што ў нас сапраўдны Дзень вызваленьня, бо мы вызваляліся ад сталічнай мітусьні, бразгату танкавых тракаў на пацешных парадах з апэрэтачнымі фуражкамі на галовах, дурнаватых канцэртаў, п’яных грамадзянаў і невыноснага паху мачы каля кожнае сьметніцы.

Мы пілі чырвонае віно й пакеплівалі з гэтага абвешчанага незразумелага сьвята без аніякай жывой энэргіі, без уцямнага абгрунтаваньня і пазытыўнага настрою.

Сапраўды, што за Дзень вызваленьня, калі палова краіны яшчэ занятая акупантам. Ды й вызваліцелі былі адмысловыя, якія неўзабаве вызвалілі ад волі добрую частку сваіх грамадзянаў.

Так мы разважалі. Нам было радасна, што мы мелі ў гэты дзень сваё невялікае, але сапраўднае сьвята.

Мы падымалі тосты за здароўе майго сябра, за гэты фантастычны край, за хутар на беразе возера, за зорнае неба й шмат яшчэ за што. Так было.

Але аднойчы, прыехаўшы на хутар, на возеры мы перастрэліся зь мясцовымі рыбакамі, якія распавялі нам легенду пра белую жанчыну.

Нібыта не жанчына гэта, але бледная месяцовая здань, што выходзіць пасьля заходу сонца й выцягвае ўсю жыцьцятворную энэргію з тых, да каго прабярэцца на падворак ці ў хату. Сустрэць яе лічылася нядобрым знакам, а пусьціць у хату — знакам бяды.

Мы сьмяяліся з гэтага паданьня, вяртаючыся на хутар. Вечарам, седзячы за сьвяточным сталом на падворку, мы выпілі віна й сьпявалі народныя песьні, зусім забыўшыся на гэтую гісторыю. Як раптам да брамы падышла бляндынка і папрасіла дазволу ўвайсьці.

Радасны гаспадар запрасіў яе да стала. Жанчына была засмучаная, сказала, што яе пабіў муж і папрасіла вады. Сябра рушыў у хату, бляндынка за ім. Яна ўжо занесла была нагу над парогам, як аднекуль выскачыў наш чорны кот Коба і, адчайна мяўкаючы, літаральна кінуўся на яе.

На імгненьне мы застылі, жанчына паўтарыла спробу ўвайсьці ў хату, нашае здранцьвеньне скончылася, і я крыкнуў сябру:

— Бледная здань!

Той пасьпеў зачыніць дзьверы перад самым яе тварам. Яна незвычайна заякатала і працягвала біцца ў дзьверы. На нашых тварах выступіў халодны пот, сябра схапіў яе за руку, каб адцягнуць ад дзьвярэй. Яна лёгка высьлізнула і адышла пад месяцовае сьвятло. Раптоўна губляючы свае абрысы, пачала імкліва раставаць у тумане. Калі мы падбеглі бліжэй, белай жанчыны нідзе не было, толькі пад паветку шмыгнула, ратуючыся ад перасьледу нашага ката, шэрая крыса. Я выразна зразумеў, што гэта была крыса, але ня свойскі пац.

— Ведаеш, рука такая халодная, халодная, — толькі й здолеў прамовіць сябра.

На наступны ранак мы доўга не маглі згадаць усіх фрагмэнтаў начнога здарэньня. Галава была цяжкая, на душы трывожна, ежа ў горла ня йшла.

Непрыемнасьці пачаліся неўзабаве. На возеры я згубіў заручальны пярсьцёнак. Шукаючы яго пад вадой, я толькі пасьпеў заўважыць доўгі голы хвост нейкай істоты, падобнай да той самай крысы.

Сябра прынёс на сабе некалькі кляшчоў.

Зьбіраліся дадому мы без настрою, прадчуваючы, што чакаюць нас нялёгкія часы. Па дарозе сустрэлі тых самых рыбакоў і распавялі ім усё, што з намі здарылася.

— Патрапілі вы ў пастку. Трывайце хлопцы, будзе цяжка, — зазначылі рыбакі. Але заўжды памятайце, што ў хату вы яе не пусьцілі.

У Менску празь нейкі час я зразумеў, што заручальны пярсьцёнак згублены ня проста так.

У сябры было сваё няшчасьце. У ягоны бізнэс усмакталіся кляшчы, значна большыя за тых, браслаўскіх. Яны прагна пілі ягоную кроў, і ў няроўнай бітве ён вымушаны быў адступіць.

Час бяжыць хуткаплынна, мы ўжо некалькі гадоў запар не даяжджалі на ягоны хутар, ня дыхалі вольным паветрам, не глядзелі ў зорнае неба.

Сёлета трэцяга ліпеня, ягоны дзень народзінаў, я сустракаю ў задушным, запеклым Менску пад скрыгатаньне танкавых тракаў і шалёныя гукі вайсковых аркестраў.

— Патрапілі вы ў пастку. Трывайце хлопцы, будзе цяжка, — згадваю я раз-пораз словы рыбакоў.

Мы трываем. Колькі яшчэ нам трываць — невядома, але я пэўны, усё наладзіцца, бо ў хату тую бледную здань мы ўсё ж не пусьцілі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій20

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій

Усе навіны →
Усе навіны

Ахова і дзясяткі людзей у камандзе: за што жыве Офіс Ціханоўскай у Вільні?40

Ужо ў адзінаццаць гадоў? Ва ўсім свеце ўзрост пачатку першых месячных працягвае маладзець7

Шматдзетная амерыканская сям’я ўцякла ў Расію ад «ЛГБТ-прапаганды». Муж ужо трапіў на вайну18

«Такога яшчэ не было». Адбылася масіраваная атака на Крывы Рог, Вінніцу, Харкаў3

«Вада з другога паверха топіць першы і трапляе ў ліфты». Адзін з дамоў у «Мінск-Свеце» зноў паплыў3

Аўтобус і мікрааўтобус сутыкнуліся ў Бярозаўскім раёне: 15 чалавек пацярпелі

«Частку сваякоў я адсеяла». Гамяльчанка, якая жыве ў Адэсе, распавяла пра адаптацыю да абстрэлаў, украінскую мову і свой блог9

Трамп заявіў, што ракеты для Patriot ужо адпраўлены ва Украіну1

У Брэсце перад 3 ліпеня былі масавыя «прэвентыўныя» затрыманні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій20

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць