Свет1818

Расіяніна ў Пермі асудзілі за рэпост артыкула пра ўдзел СССР у акупацыі Польшчы ў 1939 годзе

Як вядома, падзел Польшчы быў часткай дамовы аб ненападзе, якую СССР і Германія заключылі ў жніўні 1939 года. 1 верасня таго ж года нямецкія войскі акупавалі заходнюю частку Польшчы. 17 верасня Чырвоная армія ўварвалася на тэрыторыю ўсходняй Польшчы.

Між тым, суд у Пермі прысудзіў мясцовага жыхара Уладзіміра Лузгіна да штрафу ў 200 тысяч рублёў па абвінавачванні ў рэабілітацыі нацызму і распаўсюдзе непраўдзівых звестак аб дзейнасці СССР у гады Другой сусветнай вайны.

Уладзімір Лузгін прысуджаны да штрафу за рэпост на старонцы «Вконтакте» артыкулу «15 фактаў пра бандэраўцаў, або Пра што маўчыць Крэмль».

Суд палічыў, што ў артыкуле ўтрымліваюцца загадзя ілжывыя факты аб сумесным нападзе СССР і Германіі на Польшчу 1 верасьня 1939 году і аб разьвязваньні гэтымі дзяржавамі Другой сусьветнай вайны. Гэтыя сьцьвярджэньні, як вырашыў суд, супярэчаць фактам, выкладзеным у прыгаворы Нюрнбэргскага трыбуналу.

У рамках расьсьледаваньня быў дапытаны і бацька Ўладзіміра Лузгіна, які паказаў, што яго сын крытыкаваў палітыку Расеі ў дачыненьні да Ўкраіны

У якасьці сьведкі абвінавачаньня па справе быў дапытаны дэкан гістарычнага факультэта Пермскага дзяржаўнага гуманітарна-пэдагагічнага ўніверсітэта Аляксандр Вярцінскі.

Вярцінскі зрабіў выснову, што ў матэрыяле ўтрымліваюцца загадзя ілжывыя зьвесткі аб дзейнасьці СССР падчас Другой сусьветнай вайны, а выказваньні, якія зьмяшчаюцца ў ім, «не адпавядаюць пазыцыі, прызнанай на міжнародным узроўні».

У рамках расьсьледаваньня быў дапытаны і бацька Ўладзіміра Лузгіна, які, сярод іншага, паказаў, што яго сын крытыкаваў палітыку Расеі ў дачыненьні да Ўкраіны.

Суд прыйшоў да высновы, што ўзроўню ведаў Уладзіміра Лузгіна па гісторыі павінна было хапіць для ўсьведамленьня памылковасьці зьвестак, якія зьмяшчаюцца ў артыкуле: пра гэта, з пункту гледжаньня судзьдзяў, сьведчыць і ягоны школьны атэстат, дзе яго веды па гісторыі ацэнены на «добра». Таксама ў прысудзе згадваецца выснова комплекснай псыхоляга-лінгвістычнай экспэртызы пра тое, што мэтавай аўдыторыяй матэрыялу выступаюць «асобы, нэгатыўна настроеныя да афіцыйнай улады, прыхільнікі нацыяналістычных ідэяў», а аўтары «рэалізуюць мэту пераканаць» іх у супрацоўніцтве СССР з фашысцкай Германіяй.

Псыхоляга-лінгвістычная экспэртыза: «Мэтавай аўдыторыяй матэрыялу выступаюць асобы, нэгатыўна настроеныя да афіцыйнай улады, прыхільнікі нацыяналістычных ідэяў».

Суд указаў, што Ўладзімір Лузгін прадбачыў магчымасьць небясьпечных наступстваў у выглядзе ўзьдзеяньня на сьветапогляд неабмежаванага кола асоб, у тым ліку непаўналетніх, і фарміраваньня ў іх «устойлівага перакананьня аб нэгатыўнай дзейнасьці СССР» у Другой сусьветнай вайне.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада16

Выйшаў на свабоду дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых2

Кітайскія нафтавыя кампаніі прыпыняюць закупкі расійскай нафты праз санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»4

Канал беларускіх сілавікоў заклікаў мабілізаваць усе сілы для дапамогі фронту29

Лукашэнка ўзяўся за школьныя абеды і прыдумаў, што рабіць з адкідамі ў сталоўках17

«Гэта жах». Кіраўнік Століна выказаўся пра раённую бальніцу, але схамянуўся і ўсё выдаліў5

Пад Стоўбцамі збіраліся знесці чарговую шляхецкую сядзібу. Апомніліся, толькі калі мясцовыя жыхары паднялі шум4

Колькасць бюджэтных месцаў на магістратуры будзе вызначаць дзяржава1

«У нас гэтыя льготы няма чым ільгатаваць». Лукашэнка патлумачыў, чаму не будзе даваць льгот моладзі і сям'ям з адным ці двума дзецьмі18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ заблакаваў «Укантакце» у Беларусі

КДБ заблакаваў «Укантакце» у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць