Грамадства55

СК не знайшоў міліцыянераў, якія зламалі сківіцу аднаму з фігурантаў «справы графіцістаў»

Адзін з фігурантаў па «справе графіцістаў» Вячаслаў Касінераў, які хацеў прыцягнуць да крымінальнай адказнасці асоб, што моцна збілі яго пры затрыманні 11 жніўня мінулага года, у чарговы раз атрымаў адказ з Маскоўскага райаддзела Следчага камітэта горада Мінска аб прыпыненні крымінальнай справы.

«У сувязі з неўстанаўленнем асобы, якая падлягае прыцягненню да крымінальнай адказнасці, справа па прыкметам складу злачынства, прадугледжанага часткай 1 артыкула 149 КК РБ прыпыняецца».

Разам з тым паведамляецца, што «па крымінальнай справе працягваюць праводзіцца аператыўна – вышуковыя мерапрыемствы аператыўнымі службамі ўнутраных спраў. У выпадку ўстанаўлення асобы якая здзесніла злачынства, вам будзе паведамлена дадаткова».

Крымінальная справа па факце нанясення Вячаславу Касінераву цялесных пашкоджанняў пры жорсткім затрыманні супрацоўнікамі спецыяльнага атрада хуткага рэагавання ўнутранных войскаў МУС (САХР) была ўзбуджаная яшчэ напрыканцы лістапада 2015 года.

З таго часу папярэдняе расследаванне некалькі разоў прыпынялася Следчым камітэтам. Следчыя сцвярджаюць, што вінаватых у збіцці актывіста яны ўстанавіць ня могуць. Альбо не жадаюць, робячы пры гэтым выгляд, што старанна праводзяць расследаванне ў рамках крымінальнай справы?

Каментары5

Цяпер чытаюць

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя6

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША рыхтуюць новыя санкцыі супраць Расіі і чакаюць актыўнасці ад Еўропы8

Як выехаць з Беларусі ў Еўропу і вярнуцца назад, калі мяжа з Літвой закрытая? Спойлер: варыянтаў не шмат19

У самым цэнтры Мінска прапанавалі кватэры ў гатовай новабудоўлі сярод старой забудовы. А што з цэнамі?1

УСУ паведамілі пра выключна цяжкую сітуацыю ў Пакроўску3

Лукашэнка сустрэўся ў Мінску з кардыналам Гуджэроці, абмяркоўваць маглі ізаляцыю Беларусі і палітвязняў1

У новым падручніку па гісторыі для 11 класа замоўчваюць сталінскія рэпрэсіі і ўхваляюць вайну супраць Украіны14

Бабінага лета не было, бабінай восені таксама не будзе4

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады19

У Санкт-Пецярбургу спрабавалі выкрасці футбаліста «Зеніта»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя6

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць