Свет77

У Малаві арыштавалі чалавека, якому плацілі за сэкс з дзецьмі

Улады Малаві пасля публікацыі Бі-бі-сі арыштавалі мужчыну, які займаўся сэксам з дзецьмі падчас «абрадаў ачышчэння».

Чалавек, якому плацяць за сэкс з дзецьмі

Эрык Аніва быў арыштаваны па загадзе прэзідэнта Петэра Мутарыкі, распавёў прэс-сакратар ўрада.

Паводле яго слоў, Аніва, якога абшчыны наймаюць для абраду сэксуальнага «ачышчэння», будзе прыцягнуты адказнасці за парушэнне правоў дзяцей.

Акрамя таго, паведамляецца, што прэзідэнт вырашыў пакласці канец традыцыі, па якой дасягнулыя палавой сталасці дзяўчынкі пазбаўляюцца цнатлівасці ў абдымках чалавека, якога нанялі за грошы для аказання сэкс-паслуг.

Эрыка Аніва, які стаў героем артыкула Бі-бі-сі, мясцовыя жыхары называюць «гіенай». Гэта традыцыйная мянушка, якая прысвойваецца мужчынам, якіх абшчыны наймаюць для абраду сэксуальнага «ачышчэння». Напрыклад, калі чалавек памірае, то яго жонка павінна пераспаць з Анівай, перш чым пахаваць мужа.

Ён распавёў журналістам, што пераспаў з больш чым сотняй дзяўчынак, пры гэтым ніхто з жыхароў абшчыны не ведае пра яго ВІЧ-статус.

***

Калі дзяўчынка адмаўляецца, то, паводле мясцовых вераванняў, на яе, яе сям'ю і нават на ўсю вёску могуць абрынуцца хваробы і ўсялякія няшчасці.

«Большасць з тых, з кім я спаў — дзяўчынкі-школьніцы. Некаторым было ўсяго 12-13 гадоў, але я аддаю перавагу, калі яны старэйшыя, - казаў Аніва. - Яны ганарацца сваім вопытам і распавядаюць іншым, што я — сапраўдны мужчына, які ведае, як улагодзіць жанчыну».

Аднак яго выхваленне ідзе насуперак з аповедамі некалькіх дзяўчат, якіх журналіст Бі-бі-сі сустрэў у суседняй вёсцы. Па іх словах, яны адчуваюць агіду да таго, праз што ім давялося прайсці.

«Я нічога не магла зрабіць. Мне трэба было пайсці на гэта дзеля маіх бацькоў», — кажа адна з іх — Марыя.

«Калі б я адмовілася, на маіх родных маглі напасці хваробы і нават смерць. Я спалохалася», — працягвае яна.

Па іх словах, усе знаёмыя ім дзяўчаты прайшлі праз прымусовы сэкс з «гіенай».

Каментары7

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Прайшла прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі

Усе навіны →
Усе навіны

З чым Келаг параўнаў Палац незалежнасці Лукашэнкі?9

«Пабачыў шмат крыві». Сябар 43-гадовага Змітра Каспяровіча расказаў, як знайшоў яго цела3

Вызваленыя грамадзяне Латвіі — Юрыс Ганіньш і Дзмітрыйс Міхайлаўс

Перамовы Лукашэнкі і Келага пачаліся яшчэ ўчора. Эйсмант расказала дэталі6

Наталля Эйсмант пракаментавала вызваленне вязняў на просьбу ЗША. Асобна — пра Ціханоўскага19

Праўладны аналітык Шпакоўскі спрабуе патлумачыць, што хацеў Лукашэнка ад ЗША13

Выкладчыца Наталля Дуліна: Я катэгарычна адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні. І я б была рада, калі б вывезлі кагосьці іншага18

«На галовах — мяшкі». Экс-палітвязень Карней, якога вызвалілі разам з Ціханоўскім, распавёў, як гэта было6

Сярод вызваленых у Беларусі — трое польскіх грамадзян2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Прайшла прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі53

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Прайшла прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць