Грамадства99

Новы Апостальскі Нунцый прыляцеў у Беларусь: Папа Францішак запэўніў, што знойдзе час і магчымасць для візіту сюды

18 жніўня ў Беларусь прыбыў новы Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь біскуп Габар Пінтэр. Самалёт з іерархам на борце прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» апоўдні.

Прывітаць Апостальскага Нунцыя ў залу чакання прыбылі ўсе члены Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на чале з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.

«Я вельмі рады ступіць нарэшце на беларускую зямлю. Было вельмі цікава назіраць з самалёта, якая ж прыгожая краіна Беларусь! У многім яна нагадала мне пра Венгрыю — так шмат палёў таксама і ў маёй краіне, — зазначыў іерарх. — На гэты момант я на 100 працэнтаў гатовы для працы на карысць Касцёла ў Беларусі, для вашай краіны і для людзей у вашай краіне. Але гэта не толькі заданне, гэта яшчэ і радасць для мяне».

Гаворачы пра свой прыезд, біскуп Габар Пінтэр адзначыў, што яго прыезд у Беларусь больш, чым проста візіт:

«Гэта не толькі візіт, я застаюся тут. Цікава атрымалася з фармулярам, які мне трэба было запоўніць у самалёце — да якой даты я тут прабуду. Запаўняючы яго, я нічога не напісаў, таму што застануся тут — спадзяюся, на доўгі час (усміхаецца — заўв. аўт.

Іерарх дадаў, што яго першапачатковым заданнем стануць сустрэчы з біскупамі, святарамі, вернікамі і прадстаўнікамі дзяржаўнай улады

«Спачатку я павінен увайсці ў курс спраў па многіх рэчах — становішча вернікаў у Касцёле, дыялог з Праваслаўнай Царквой і інш. — падкрэсліў біскуп. — У першыя чатыры-шэсць месяцаў маім заданнем стане знаёмства з Касцёлам у Беларусі і людзьмі тут — палітыкамі, біскупамі, з вернікамі, святарамі, манахінямі…

Прыблізна ў кастрычніку адбудзецца сустрэча з прэзідэнтам Беларусі. Найперш я павінен пазнаёміцца з той рэальнасцю, якая ёсць у Беларусі. Пазней прыйдуць і іншыя заданні». 

Прыгадваючы апошнюю сустрэчу са Святым Айцом Францішкам, Апостальскі Нунцый дадаў, што нядаўна размаўляў з Пантыфікам:

«Я бачыўся з Папам Францішкам 13 дзён назад і практычна першае, аб чым зайшла гаворка, гэта апошні візіт Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Рым і яго сустрэча з Пантыфікам, а таксама запрашэнне ў Беларусь.

Папа Рымскі сказаў, што мы знойдзем час і магчымасць для гэтага візіта. Я не магу сказаць, калі ці як, але думаю, што сказанае Пантыфікам — штосьці пазітыўнае для Беларусі».

Каментары9

Цяпер чытаюць

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Усе навіны →
Усе навіны

У некаторых раёнах Дзяржынска знікла святло1

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада17

Выйшаў на свабоду дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых2

Кітайскія нафтавыя кампаніі прыпыняюць закупкі расійскай нафты праз санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»4

Канал беларускіх сілавікоў заклікаў мабілізаваць усе сілы для дапамогі фронту30

Лукашэнка ўзяўся за школьныя абеды і прыдумаў, што рабіць з адкідамі ў сталоўках17

«Гэта жах». Кіраўнік Століна выказаўся пра раённую бальніцу, але схамянуўся і ўсё выдаліў5

Пад Стоўбцамі збіраліся знесці чарговую шляхецкую сядзібу. Апомніліся, толькі калі мясцовыя жыхары паднялі шум4

Колькасць бюджэтных месцаў на магістратуры будзе вызначаць дзяржава1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць